Главная Обратная связь

Дисциплины:






Творчая лабараторыя “Крытык” (Інстытут журналістыкі БДУ, кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі) трэці год распачынае рэспубліканскі літаратурны конкурс для студэнтаў “БрамаМар”.



БРАМАМАР збірае маладых і крэатыўных

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “БрамаМар” пачаўся!

Творчая лабараторыя “Крытык” (Інстытут журналістыкі БДУ, кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі) трэці год распачынае рэспубліканскі літаратурны конкурс для студэнтаў “БрамаМар”.

“БрамаМар” з’явілася на журфаку ў 2010-2011 навучальным годзе. Спаборніцтва задумвалася як студэнцкі праэкт для студэнтаў. Мы лічым, што першы сезон прайшоў даволі прадуктыўна, бо ўдзельнікамі конкурсу сталі каля 160 студэнтаў з 14 беларускіх ВНУ. А ў якасці адукатараў і журы выступілі Л. Рублеўская, Г. Багданава (проза), П. Васючэнка, Я. Конеў (драматургія), І. Шаўлякова, М. Аляшкевіч (крытыка), Ю. Цімафеева, К. Маціеўская (пераклад). У 2013 годзе БрамаМар стаў лаурэатам конкурса “Лепшы моладзевы прает БДУ”.

 

Задачы конкурсу:

- Стварыць магчымасці творчай самарэалізацыі для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў краіны;

- Спрыяць фарміраванню творчага асяроддзя ў БДУ і іншых беларускіх ВНУ;

- Узбагаціць культурнае жыццё студэнцкага асяроддзя, забяспечыць плённую арганізацыю вольнага часу;

- Гарманізаваць асобу праз мастацкую камунікацыю;

- Усталяваць міжуніверсітэцкія творчыя кантакты;

- Далучыць студэнтаў да найноўшых тэхнік стварэння і прэзентацыі мастацкага тэксту падчас майстар-класаў, творчых вечарын;

- Уводзіць маладых творцаў у камунікацыйную прастору сучаснага літаратурнага працэсу праз арганізацыю супрацоўніцтва студэнтаў з літаратурна-мастацкімі выданнямі;

- Выпрацаваць эстэтычны густ і навыкі крытычнага ўспрымання мастацкіх тэкстаў (у тым ліку ўласных).

 

Конкурс пройдзе наступным чынам:

У першым туры мы чакаем творы па намінацыях:

- Паэзія

- Проза

- Драматургія

- Крытыка

- Творы для дзяцей

- Пераклад

- Фантастыка

 

Пакуль журы падводзіць вынікі першага тура, ладзяцца творчыя сустрэчы, літаратурная вучоба, майстар-класы, з сябрамі журы.

Падчас другога туру фіналісты атрымаюць літаратурныя заданні, бліжэй пазнаёмяцца адно з адным ды з арганізатарамі конкурсу.У другі тур праходзяць 20 фіналістаў, якія атрымліваюць адмысловае заданне. Па выніках гэтага задання адбіраецца пераможца – “гран-пры” конкурсу. Будзем піць гарбату, смяяцца, спрачацца, вучыцца... Бо ў госці да “Брама Мара” ізноў завітаюць з майстар-класамі самыя вяршкі беларускай інтэлігенцыі з майстар-класамі, на якіх будуць разбірацца працы кожнага фіналіста. . Фіналісты і пераможцы рэспубліканскага літаратурнага канкурса “БрамаМар-юні” атрымаюць магчымасць надрукавацца ў часопісе “Маладосць” і газеце “Літаратура і Мастацтва”. Нарэшце, фінальная імпрэза замацуе сяброўства, павесяліць ад душы, дасць канкурсантам магчымасць пагутарыць з адукатарамі ў нефармальных умовах. Фіналісты атрымаюць узнагароды. Адмысловы дэвіз конкурса “БрамаМар – першы крок да мары”.



Журы конкурса сярод студэнтаў узначальвае дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” Алесь Карлюкевіч.

 

Нашыя інфармацыйныя спонсары: рэдакцыйна-выдавецкая установа “Выдавецкі дом “Звязда” ( газеты “Звязда” і “Ліатаратура і Мастацтва”, часопісы “Маладосць і “Нёман”), часопіс “Вясёлка”, Інстытут журналістыкі БДУ.

 

Патрабаванні да афармлення творчых прац:

Працы прадстаўляюцца на рускай і беларускай мовах ( перавагі не існуе) у электронным фармаце ў графічным рэдактары Wоrd. Патрабаванні да афармлення тэкстаў: гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі - 2 см.

Адсылаць на адрас: BramaMar2015@gmail.com з 15 лістапада да 15 студзеня 2015 года.

На самай першай старонцы (можна зрабіць і ў асобным файле) удзельнік павінен пазначыць:

1. Імя і прозвішча

2. Намінацыю

3. Навучальную ўстанову, факультэт і спецыяльнасць

4. Узрост

5. Назву працы (ці ўсіх прац), якія дасылаюцца на конкурс

6. Па жаданні можна размясціць кароткую біяграфію і фота.

Да разгляду ў намінацыях прымаюцца тэксты аб’ёмам не болей за: “Проза” – 15 тыс. сімвалаў без прабелаў; “Паэзія” – 3,5 тыс. сімвалаў; “Крытыка” – 7 тыс. сімвалаў; “Драматургія” – 10 тыс. сімвалаў (дадатковая ўмова намінацыі: будуць прынятыя толькі аднаактовыя п’есы). Тэксты намінацыі “Творы для дзяцей” могуць быць прадстаўлены ў любым з азначаных жанраў; аб’ём тэксту вызначаецца жанрам і лімітуецца прыведзенымі вышэй лічбамі ( “Проза” – 15 тыс. сімвалаў, “Паэзія” – 3,5 тыс сімвалаў), “Пераклад” - 15 тыс сімвалаў, “Фантастыка” – 15 тыс сімвалаў.

 

Узор:

Максім Багдановіч

Намінацыя “Паэзія”

Пецярбургскі ўніверсітэт, філалагічны факультэт

19 гадоў

Верш: “У вёсцы”

 

 

Сайт: www.culture.bsu.by

Суполка “Укантакце”, дзе можна задаць усе пытанні,: http://vk.com/bramamar

 

З павагай, Марына Елістратава, аўтар праекта – 80293128445

e-mail marisha-elistratova@yandex.by





sdamzavas.net - 2017 год. Все права принадлежат их авторам! В случае нарушение авторского права, обращайтесь по форме обратной связи...