Главная Обратная связь

Дисциплины:






У Правілах-1959 не было асобнага раздзела «Правапіс некаторых марфем», хаця ў некаторых параграфах рэкамендацыі аб напісанні асобных прыставак і суфіксаў змяшчаліся.



ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ

Прыстаўкі

У Правілах-1959 не было асобнага раздзела «Правапіс некаторых марфем», хаця ў некаторых параграфах рэкамендацыі аб напісанні асобных прыставак і суфіксаў змяшчаліся.

Правілы- 1959 Правілы-2008
У Правілах параграфа, які б рэгламентаваў правапіс прыставак су- і са-; дыз- і дыс-, не было. Для выбару адпаведнай прыстаўкі дзейнічалі наступныя рэкамендацыі, змешчаныя ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы (ТСБМ). Прыстаўка су-ўжываецца: 1)пры ўтварэнні назоўнікаў і абазначае: а) сумеснасць, саўдзел: суапякун, сунаймальнік, сунаследнік, субяседнік; б) сукупнасць, зборнасць: сузор’е, суквецце, суплоддзе; 2)пры ўтварэнні прыметнікаў і абазначае: а) суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі, напрыклад: сугучны, суразмерны, сузалежны; б) збліжэнне, супадзенне ў прасторы або ў часе: суладны, сумежны, сумесны, сучасны; в) указанне на ўнутранае адзінства чаго-небудзь: суцэльны;   -54-   2. Прыстаўка су- пішацца: · у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат, супоня, суткі, сутокі, суцяга, сумёт, сустаў; · у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-:суграмадзянін, супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супастаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоўшчык, сувыканаўца і інш.; · у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор’е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукравіца, сузіральнік, сумежжа. 3. Прыстаўка су- пішацца: · у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць;
Правілы- 1959 Правілы- 2008
3)пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаўленне суадносін паміж кім-н., чым-н.: суіснаваць, сумясціць, суаднесці. Прыстаўка са- выкарыстоўваецца: 1) пры ўтварэнні дзеясловаў замест прыстаўкі с-: а) перад дзвюма і больш зычнымі: сабраць, сагнаць, сарваць, саставіць; перад зычнай з наступным ъ або апострафам: салью, сальеш, саб’еш; 2)для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць сумеснасць дзеяння: сааўтар, саўдзельнік, сааўтарскі. · у прыметніках: сумежны, сукупны, суладны, сугучны,сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны; · у прыслоўях: су́праць( супро́ць). 4. Прыстаўка су-захоўваецца ўлексемах, словаўтваральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су-:сутачны(суткі), суцяжнічаць(суцяга), сурэдактарстваваць(сурэдактар), суапякунства(суапякун), сузіранне(сузіраць), сустрэчны(сустрэча), супярэчлівасць(супярэчлівы), сумежнасць(супольны), сумесна(сумесны) і інш. 5. Прыстаўка са- пішацца: · у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка выдзяляецца тольк гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе; · у запазычаннях і кальках(пераважна з рускай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік,сачыненне, састаў, саслужывец і інш. 6. Прыстаўка са- захоўваецца: · у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з пры-  
   
   
   
   
   
-55-  
Правілы- 1959 Правілы- 2008
  Прыстаўка дыз-ужываецца замест дыс- перад галоснымі.     Рэкамендацый адносна напісання прыстаўкі дэз- не было. стаўкайса-:саўдзел(саўдзельнік), саслоўны(саслоўе), састыкоўванне(састыкаваць), састаўляць(састаў), сашчэпка(сашчапіць), сапраўды(сапраўдны) і інш.; · у дзеясловах, калі са-з’яўляецца варыянтам с- (перад збегам зычных): садраць(здзяру), сагнаць(зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, сашпіліць, саштурхнуць, сашчыкнуць,сасмягнуць,сагнуць,саграшыць, сашчыкнуць, сашчапіць і інш.; · у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго. Напісанне прыставак су-і са- ў іншых выпадках вызначаецца па слоўніку. 10. У прыстаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з, а перад зычнымі-с: дызасацыяцыя, дызартрыя,дыз’юнкцыя, дысгамонія, дыспрапорцыя,дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт. 11. Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя,дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.
   
   

-56-





sdamzavas.net - 2017 год. Все права принадлежат их авторам! В случае нарушение авторского права, обращайтесь по форме обратной связи...