Главная Обратная связь

Дисциплины:






Запазыч.з адной i той жа мовы(крона-з ням.1вяршына,2грошы)



Распад полiсемii

2.страта сэнс. сувязi памiж знач. мнагазнач. у минулым слова:гасцiнец 1)шлях;2)падарунак >госць-*купец* ;каса1)вiд жаночай прыгажосцi;2)водмель;3)прылада для касьбы)

3.у выніку гукавога супадзення розных слоў паводле паходжання;

Прчыны ўзнiкнення – гукавае супадзенне этымалагiчна розных слоў:

Спрадвечнабеларускiх i запазычаных(бор -1лес,2хiм);

2)запазыч. з розных моў(акцыя -1кашт.папера,2дзеянне);

запазыч.з адной i той жа мовы(крона-з ням.1вяршына,2грошы)

Размежаванне аманiмii i полiсемii:

1) семант.спосаб:прыналежнасць слоў да пэўнай лексiка-семантычный групы(журавель-1птушка,2прыстасаванне; гасцiнец-1шлях,2падарунак) + фанет.спосаб

2) сінтаксіч.спосаб:спалучальнасць з iнш.словамi (русая каса-новая жалезная касса;шыр.драуляная лава-горная расплауленая лава)

3)словаутв.спосаб: амонiмы трапляюць у розн. словаутв.рады (смалiць –смазаць смалой).

.Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.

Сінонімы-словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце маюць аднолькавыя або блізкія значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнемі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі, або стылістычным выкарыстаннем. Сінонімамі могуць быць слова, словазлучэнне, фразеалагізм. Шматзначныя словы могуць утвараць некалькі сінанімічных шэрагаў, у залежнасці ад таго, колькі варыянтаў: свежы-халаднаваты, свежы-новы

Роля сінонімаў:

• Робяць мову больш багатай, больш выразнай,

• дазваляюць выказаць думку дакладна ўлічыць пэўныя адцэнні

• дазваляюць пазбегнуць паўтораў

• замяшчэнне, удакладненне

• экспрэсіўна-стылістычная

Сінаніміч.словы,абазнач. тое ж самае паняцце,утвараюць групу слоў-сінаніміч.рад(гэта не толькі асоб.словы,але і фразеалагізмы(многа-шмат-хоць касой касі), дзе адно з іх выступае як асноўнае-семантычна найбольш простае, стылістыч.нейтральнае і найбольш свабоднае ў выкарыстанні і спалучальнасці,яно ўзнач.гэтую групу і назыв.дамінантай: рэха-водгук-водгулле-водгалас—розгалас-пошчак-рэзананс

.Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы.

Сінонімы паводле ўзнікнення і ўжывання:

• семантычныя(паняційныя, ідэаграфічныя)-адрозніваюцца сэнсавымі адцэннямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы часцей за ўсё ступенню праяўлення якой-небудзь з'явы:халодны - ледзяны.

• стылістычныя-адрозніваюцца стылевай афарбоўкай:гаварыць,балбатаць, тачыць лясы і інш. Іх найбольшая колькасць.

• Кантэкстуальныя(аўтарскія) сінонімы-словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі,дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні: Кляны палалі, зіхацелі, гарэлі пад промнямі сонца.



У сучаснай беларускай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы-апісальны выраз, які раскрывае значэнне якога-небудзь слова: другі хлеб=бульба

• абсалютныя сінонімы(сінонімы-дублеты)-словы, якія не адрозніваюцца ні значэннем, ні стылевай афарбоўкай. Часцей заўсе гэта словы спрадвечнай мовы і запазычаныя словы з такім жа значэннем: арфаграфія і правапіс, бегемот і гіпапатам.

Аднак існуе такое меркаванне, што абсалютна тоесных сінонімаў у мове не існуе.

Шляхі ўзнікнення сінонімаў:

• сінонімы могуць належыць да розных гістарычных эпох: ружо, стрэльба, вінтоўка

• сінонімамі могуць быць словы, якія прыйшлі з розных гаворак: калодзеж, студня

• суіснаванне беларускіх і запазычаных слоў: верталет, гелікаптар

• толькі запазычанні могуць уваходзіць у сінанімічны рад: краявід, пейзаж, ландшаф

Лекс.сiнанiмiя – сiн з адрознен.адценнем, звычайна сін.рад

Сiнтакс.сiнанiм – маюць назву параллельных сiнт.канструкцый (здаровая, прыгожая жанчына)

Эуфемiзмы – выразы, замяняюць грубае значэнне больш мяккiм (памер-зышой ад нас)

.Паронімы. Міжмоўныя амонімы і паралексія.

Паронімы-аднакараневыя словы, якія маюць знешняе гукавое падабенства, але не тоесныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях.

Паронімы-словы адной часціны мовы, якія маюць днолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабой па структуры. Сродак адрознення – суфiксы і прыстаўкi. Словы-паронімы маюць не аднолькавыя спалучальныя магчымасці.

Паралелічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж прыметнікамі, назоўнікамі: давер і даверлівасць, дыпламат і дыпламант, спадчына і спадчыннасць, ганаровы і ганарысты, пісьмо і пісьменны, цікавы і цікаўны, цэглавы і цагляны

Большасць паронімаў утвараюць пары: водны-вадзяністы-вадзяны, гаспадарскі-гаспадарчы-гаспадарлівы, цыркулярны-цыркульны-цыркуляцыйны

Аднак гукавое падабенства паронімаў вядзе да іх няправільнага ўжывання. У моўнай практыцы, асабліва ў творах мастацкай літаратуры, паронімы выкарыстоўваюцца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, а таксама для стварэння гумарыстычнага, камічнага або сатырычнага эфекту ў каламбурах, эпіграмах, шаржах, скорагаворках.

Збліжэнне ў межах аднаго кантэксту знешне сугучных слоў утварае асаблівую стылістычную фігуру-паранамазію:што вінен аддаць павінен

Ва ўмовах дзвухмоўя узнiклi мiжмоуныя амонiмы, паронiмы і паралексы. Звязана з iнтэрферэнцыяй узаемапранiкненнем: блага (бел)-дрэнна; блага-добра

Паралексы – словы з 2-х моў, якiя адрознiваюцца марфемнай структурай, вымаўленнем, нацiскам, прыналежнасцю да часцiны мовы і iнш:баразна-борозда, калiдор-коридор, бараноў-баранов, камянi-камнi, жасмiн-ясмiн

Антанімія. Тыпы антонімаў.

Антонімы-словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці. Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той жа тэматычнай групы: учора сення, раніца вечарам. Антонімы сустракаюцца сярод розных часцін мовы, але суадносяцца адзін з другім толькі тады, калі належаць да адной часціны мовы: шум-цішыня, цяпло-холад. Антанімічныя адносіны з прасторавым значэннем могуць выражацца з прыназоўнікамі: перад домам-за домам. Большасць антонімаў -словы мнагазначныя, таму супрацьлегласць можа выражацца толькі ў асобных значэннях, а можа і ва ўсіх: Свежы хлеб-чэрствы; свежы часопіс-стары часопіс.

Антонімы могуць быць аднакаранёвыя(праўда-няпраўда) і рознакаранёвыя(летні-зімовы). Антонімы яркі стылістычны сродак. Яны ляжаць у аснове многіх прыказак, прымавак, загадак. Антонімы аб’ядноўваюцца ў антанімічныя пары, у якіх словы назыв.суаднос.паняцці.Антаніміч.пары найчасцей складаюць словы з семантыкай якасці, уласцівасці: добры-кепскі. Словы з прадметным значэннем не ўтвараюць антаніміч.пары.

Антан.парадыгма – аб`яднан.слоў супрацьлег.значэнняу.

Тыпы антонімаў:

• поўныя-не дапускае уключэння сяр. звяна, лімітавая супрацьлегласць ~ жывы-мертвы

• няпоўныя-могуць мець сяр.звяно: любiмы-абыякавы-нянавiсны

• моўныя-фіксуюцца слоўнікамі

• кантэкставыя-не фіксуюцца слоўнікамі, сустракаюцца ў творах пэўнага аўтара

.Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, аксюмаран.

На выкарыстанні антонімаў пабудаваны стылістычны прыем антытэзы, які забяспечвае кантраснасць у выражэнні думак, апісанні з’яў.

Антытэза – стылiст.прыем, спалучае словы з супрацьлеглымі паняццямі. (Сыты галоднаму не таварыш)

Аксюмаран – стылістычная фігура, у якой абядноўваецца сэнсава-процілеглыя несумяшчальныя паняцці з мэтай стварэння экспрэсіўнага эфекту: жывы труп

Энантыясемiя – супрацьлеглыя значэнні, якія могуць развівацца ў адным і тым жа слове. Герой, праслухаць.

.Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка, іх размежаванне.

Пазычэнні-адзін з важных шляхоў узбагачэння мовы, бо народы,нацыі не жывуць ізалявана.

Віды пазычэнняў:

• вусныя-словы хутчэй і ў большай ступені засвойваюцца

• пісьмовыя-больш павольна і не так грунтоўна, бо адбываецца графічнае прыстасаванне, захоўваецца “экзотыка”мовы першакрыніцы. Па большасці тэрміны.

• Безпасярэднае-словы прыходзяць без удзелу трэйцяй мовы:бундэстаг з нямецкай у беларус

• Апасродкаванае-з адной мовы ў другую праз пасрэдніцтва трэйцяй: ганак праз польскую з ням.

Пазычанае іншамоўнае слова пры засваенні мовай-пазычальніцай падпарадкоўваецца яе фан.і марфалагіч.законам,нярэдка змяняе форму роду, замац.толькі з адным знач.,хоць у мове-паршакрыніцы мела некалькі. Пазычацца могуць толькі карані, афіксы,прыстаўкі,суфіксы.

Лексіка бел мовы паводле характару і крыніц падзяляецца на:

• Спрадвечнабеларускую: уласнабел,усх.славян, агульнасл, iндаеурап

• Запазычаную-са стараслав мовы, з iнш.слав.моу, з неславян.моу

У сяр 12 ст. Кіеўская Русь распалася на асобныя княствы. 13 ст. – пачатак фарміравання бел, рус, укр народнасцей і і х моў. Словы, якія узніклі на ўласнай лексічнай аснове бел. мовы называюцца уласнабеларускімі.

Тэматычныя групы:

1) назвы асоб паводле іх дзейнасці, асаб характару, міф. істот (абібок, асілак, вадзянік, нячысцік)

2) паняцці жывёльнага свету (берасцянка, бусел)

3) назвы прыродных з’яў (спёка, цемра, надвор’е),

4) назвы пабудоў і іх частак (будынак, падпафетка)

5) этнічныя паняцці і назвы (лявоніха, крыжачок, дранікі).

Запазычаная лексіка беларускай мовы:

o з французскай – галіцызмы (запазычаны ў Пятроўскую эпоху і пасля) Ваенныя назвы (арсенал, маршал), мастацкія назвы (нацюрморт, канферансье), стравы (пюрэ, катлета), адежа (жакет, карсет).

o З англ.: спартыўныя (футбол, пінг-понг, яхта, фрыстайл), вопраткі (ждынсы, світэр);

o з італ. : мастацтва (арыя, сола, віяланчэль, санета), стравы (вермішэль, піца, салямі);

o з іспанскай: стравы (ананас, банан);

o з польскай ( у час Люблінскай уніі): маёнтак, падарунак, быдла;

o з укр.: боршч, худаба.

.Агульнаславянская, усходнеславянская, уласнабеларуская лексіка.

Лексiка бел.мовы паводле паходжання:

1. Агульнаславянская - агульнаславянскае адзінства (3ст. да н. э.-2 пал. 1 ст. да н.э.) людзi і часткi(чалавек, галава, унук),геаграфічныя назвы і з`явы прыроды(зямля, вецер), раслiннага і жывельнага свету (каза, конь), прылады працы(барана, серп), пабудовы(двор, гумно), абстракт.паняццi(любоу,воля

2. Усходнеславянская - усходнеславянскае адзінства (7-8 ст.) жывелы(кошка,сабака),гаспадар.прылады(карзiна, самавар),стравы(пiрог, цеста), людзей(конюх,пастух), сення,пасля,цяпер

3. Уласнабеларуская - старабеларускае (14-20 стст.) атмасфера з`явы(золак,цемра), абстрактн(абавязак, летуценне),тэрмiны(дзейнiк,пытальнiк), працэсы(бачыць, хiлiць)+бусел,маладзiк, спявак, гаспадар

4.

.Методыка вызначэння запазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў: фанетычнае, графічнае, граматычнае, семантычнае.

Прыкметы запазычанняў з неславянскіх моў

 Грэцызмы:

Пачатковы а, э, ф (акіян, эпоха, іласофія, фантазія);

спалучэнне зычных кс, ск, пс, мн, мв у сяр слова(дыск, эліпс, сімптом, лампада);

прыстаўкі а-, ан- анты-, эў- (алатызм, анархія);

суфіксы ум, ус, тар, ёнт (энт), ур, цы(я), ат (тэрмас, рыторыка, абеліск);

пач частка складаных слоў бія(ё), геа(о), філа(о) (біялогія)

Суф ум, ус, тар, ент (энт), ур, цы, -анті (акварыум, радыус, артар, агент)

 Лацінізмы:

Суф ум, ус, тар, ент (энт), ур, цы, -анті (акварыум, радыус, артар, агент)

 Германізмы:

Ш, шт, шп у пачатку ці ў сяр (штаб, шпіль);

хт у сярэдзіне слова (шахта, вахта),





sdamzavas.net - 2017 год. Все права принадлежат их авторам! В случае нарушение авторского права, обращайтесь по форме обратной связи...