Главная Обратная связь

Дисциплины:






Сінергетыка і пошукагульных механізмаўразвмцця прыроды і грамадства



Самаарганізацыя – гэта працэс, у выніку якога павышаецца ўзровень арганізаванасці, упарадкаванасці адпаведнай сістэмы. Пры вывучэнні такіх працэсаў увага навукоўцаў засяроджваецца найперш на механізмах і характары структураўтварэння ў залежнасці ад пачатковых умоў, на законах, што выяўляюцца пры ўпарадкаванні матэрыяльных сістэм, пры пераадоленні пэўнымі сегментамі матэрыі ўласцівага ім хаатычнага стану.

Важнае месца ў вывучэнні працэсаў самаарганізацыі і самаўпарадкавання займаюць, як указвалася вышэй, і даследаванні Г.Хакена. У 1969 г. ім быў уведзены тэрмін “сінергетыка” (ад старажытнагр. συνέργεια – супольная дзейнасць), што меў на мэце абазначыць міждысцыплінарны кірунак навуковых пошукаў, засяроджаных на паводзінах складаных, адкрытых сістэм, у якіх адбываюцца згаданыя працэсы. Зыходным пунктам для распрацоўкі сінергетычнага вучэння паслужыла даследаванне фазавых пераходаў, што адбываюцца ў складзеных з мноства часцінак фізічных сістэмах як вынік кааператыўных паводзінаў іх шматлікіх складнікаў. Пры гэтым кааператыўныя паводзіны кампанентаў адпаведнай сістэмы разглядаюцца як абумоўленыя яе нестабільным станам. У якасці істотных характарыстык сінергетычных працэсаў падаюцца таксама наяўнасць упарадкавальнага параметра і падпарадкаванне пэўнай групай элементаў сістэмы яе іншых складовых частак (“прынцып заняволення”).

На постсавецкай прасторы ідэя самаарганізацыі выступіла як аснова для канцэпцыі глабальнага (ці ўніверсальнага) эвалюцыянізму (М.М.Маісееў, В.С.Сцёпін). Найгрунтоўнейшае значэнне ў дадзенай канцэпцыі мае сістэмны падыход, уяўленне пра свет як пра глабальную сістэму (“гіпотэза пра суперсістэму”). Згаданае ўяўленне і складаныя сістэмы значна больш уразлівыя, чым простыя і прымітыўныя, набылі ў ёй статус рэгулятыўнага прынцыпу.Сусвет уяўляе сабой цэласнае ўтварэнне, падсістэмы якога шчыльна звязаныя паміж сабой, чалавек і чалавецтва як надзвычай актыўны, уплывовы і дынамічны фактар яго эвалюцыі мусіць усвядоміць сваю адказнасць за яго лёс. Людзі павінны адказна паставіцца да іх стасункаў з біясферай і не дапусціць яе татальнай дэстабілізацыі. У такім стане ў яе абсягу будуць з неабходнасцю задзейнічаныя біфуркацыйныя эвалюцыйныя механізмы, у выніку чаго біясфера можа рэарганізавацца самым нечаканым чынам. Магчыма, што ў гэтым новым яе стане месца для чалавека ў ёй ужо не будзе. Вынікае неабходнасць кааператыўных паводзінаў людзей, здольных гарманізаваць іх узаемадзеянне з навакольным асяроддзем і іх вывядзення на новы –узровень. Гэта складаная і важная задача, і той момант, што яна ставіцца перад чалавецтвам, належыць да самых важкіх заслуг канцэпцыі ўніверсальнага эвалюцыянізму.



Такім чынам, сутнасцю працэсаў самаарганізацыі з’яўляецца павышэнне ўзроўню ўпарадканасці тых сістэм, у якіх яны адбываюцца. Важнай перадумовай інтэнсіўнага і паспяховага даследавання працэсаў самаарганізацыі з’явілася развіццё сістэмнага мыслення ў навуцы ХХ ст. У гэтым плане неабходна найперш адзначыць распрацоўку ўсеагульнай тэорыі сістэм і кібернетыкі. У навуковай літаратуры вылучаюцца два тыпы працэсаў самаарганізацыі: кансерватыўны (у выніку ўтвараюцца раўнаважныя, стабільныя структуры) і дысіпатыўны (адпаведныя сістэмы няспынна эвалюцыянуюць, знаходзяцца ў стане інтэнсіўнага структураўтварэння). У 60-х гг. ХХ ст. дзякуючы вывучэнню дысіпатыўных працэсаў ідэя самаарганізацыі трывала замацавалася ў абсягу сучаснай навукі. Істотнае значэнне мелі пры гэтым працы прадстаўнікоў Брусельскай школы, засяроджаных на вывучэнні далёкіх ад тэрмадынамічнай раўнавагі адкрытых сістэм і даследаванні нямецкага фізіка Г.Хакена, прысвечаных самаарганізацыі ў складзеных з мноства часцінак фізічных сістэмах у выніку кааператыўных паводзінаў іх элементаў. На постсавецкай прасторы ідэя самаарганізацыі выступіла як аснова для канцэпцыі глабальнага (універсальнага) эвалюцыянізму. Грунтоўнае значэнне дадзенай канцэпцыі у тым, што яна заклікае чалавецтва да адказных, узважаных, разумных паводзінаў у цэласным, сістэмна арганізаваным Сусвеце.





sdamzavas.net - 2019 год. Все права принадлежат их авторам! В случае нарушение авторского права, обращайтесь по форме обратной связи...