Главная Обратная связь

Дисциплины:






ІІ. Сям’я Мучэлькнаўсаў 3 страница



Ці не кідаецца Вам у вочы неверагодна цудоўная аналогія, высокапрападсбны, з Уваскрэсеннем Хрыста? - Асабліва, калі Вы ўвяжаце з гэтым загадкавыя жэсты рук на жывапісных выявах сярэднявечча і азіяцкіх старажытнасцяў?

Я чуў, як занепакоіўся капелан, як шпарка захадзіў туды-сюды па пакоі, пасля спыніўся і здушаным голасам крыкнуў:

-- Што Вы тут мне кажаце, гер барон, моцна нагадвае вольнамулярскае масонства, каб я, каталіцкі капелан, мог прыняць гэта без пярэчання. Тое, што Вы называеце пагібельным паўночным ветрам, для мяне вольнамулярства і ўсё, што з ім звязана. Я вельмі добра ведаю, і мы часта абмяршўвалі гэтую тэму, што ўсіх вялікіх жывапісцаў і мастакоў яднае іх агульны саюз, які яны называюць цэхам, і што яны на ўсе краіны абвясцілі пра сваю еднасць тым, што даюць тайныя знакі - часцей гэта праз канфігурацыю пальцаў і далоняў у персанажаў іх карцін альбо праз выраз вачэй з твараў у воблаках, а часам і праз выбар фарбаў. Царква дастаткова часта, перш чым давала ім даручэнне ствараць святавобразныя карціны, брала з іх урачыстае абяцанне, адмаўляцца ад гэтага, але яны кожнага разу ўмудраліся абыходзіць забароны. Ніхто не можа паставіць царкве ў віну, калі яна кажа, хоць і не кожнаму ў вушы, што мастацтва - ад д’ябла. Ці ж гэта строга вернаму католіку не зразумела? Хто ведае, ці не носяць у сабе мастакі, ці не пестуюць яўна скіраваную супроць царквы таямніцу ?

Я ведаю пра пісьмо аднаго тагачаснага вялікага мастака, у якім ён адкрыта выступае супрсць свайго іспанскага сябра ў пытанні існавання тайнага саюзу.

-- Я таксама ведаю гэты ліст, -- жыва ўступіў у гаворку барон. - Мастак піша там прыкладна , не магу прывесці ўсё даслоўна : “Схадзі да такога-та такога-та чалавека па імені Х. і настойліва папрасі ў яго, што хай ён дасць мне адзін-адзіны намёк, каб я нарэшце мог зірнуць на тую тайну і зразумець, як да яе ставіцца. Я не хачу да канца дзён сваіх быць толькі мастаком!” Што з гэтага вынікае, дарагі капелан?

Толькі тое, што памянёны славуты мастак, як бы ён чыста знешне ні быў прысвечаны ў тайну, па сутнасці быў сляпы. Што ён быў вольны муляр, а гэта для мяне ўсё адно што: ён быў падручны падносчык цэглы ў з хлява муляраў і толькі дзеля блізіру коўзаў па будоўлі і належаў да цэху - гэта не падлягае ніякаму сумненню. Вы маеце таксама рацыю, калі кажаце, што ўсе тагачасныя архітэктары, жывапісцы, скульптары, ювеліры, гравіры былі вольнымі мулярамі. Але, і менавіта пра гэта ў нас зайшлося, яны ведалі толькі знешнюю культавасць і разумелі яе чыста ў этычным сэнсе; яны былі толькі прыладамі той нябачнай сілы, якую Вы як католік памылкова называеце майстрам “левай рукі”; прыладамі былі яны, не больш, дзеля адной мэты - захоўваць нашчадству пэўныя таямніцы ў сымбалічнай форме, пакуль выспее час. Але яны застралі ў дарозе і не пасунуліся наперад, бо заўсёды спадзяваліся, што чалавечыя вусны змогуць даць ім ключ, які адчыніць браму; яны не падазравалі, што той ключ сам пахаваны ў занятках мастацтвам; яны не разумелі, што мастацтва крые ў сабе глыбокі сэнс, большы, чым проста маляванне карціны альбо складанне вершаў, а менавіта: абуджэнне ў самых мастаках свайго роду найвытанчаннейшага адчування і ўспрымання, першая праява і дэманстраванне якога называецца “сапраўднай творчай інтуіцыяй”. І сучасны жывы мастак, як што яму праз ягоную прафесію адкрываюцца ўнутраныя сэнсы для ўплыву гэтай сілы, можа ў сваіх творах узнаўляць тыя сымбалі; яму зусім няма патрэбы дазнавацца пра іх з вуснаў жывых, яму ні ў якім разе няма патрэбы ўступаць у тую ці іншую ложу!



Наадварот: у тысячу разоў ясней за чалавечы язык яму гавораць “нябачныя вусны”. Бо што ёсць сапраўднае мастацтва, як не чэрпанне яго з вечнага царства паўнаты?!

Ёсць, вядома, людзі, якім з поўным правам можна насіць імя “мастак” і якія, аднак, апантаныя цёмнай сілай, якую Вы з Вашага гледзішча спакойна можаце называць “д’яблам”. Што яны ствараюць, дэка ў дэку падобнае на пякельнае царства сатаны, як гэта сабе ўяўляе хрысціянін; іх творы нясуць подых заледзянелай, скарчанелай поўначы, куды яшчэ старажытнасць перашсіла штаб-кватэру чалавеканенавісніцкіх дэманаў; выяўленчыя сродкі іх мастацтва - чума, смерць, вар’яцтва, забойства, кроў, роспач, подласць і распуста.

Як мы павінны тлумачыць сабе такія творчыя натуры? Хачу сказаць Вам: мастак - гэта чалавек, у мозгу якога духоўнае, магічнае дасягнула перавагі над матэрыяльным. Гэта можа адбывацца дваякім чынам: у першым разе - назавём яго “д’ябальскім” - мозг у прынцыпе нівеліруецца праз разбэшчванне, праз пахацімства, праз спадчынную альбо засвоеную заганную пахібнасць; тады важыцца, так сказаць, лягчэй на шалях раўнавагі, і “пацяжэнне альбо увачавідненне ў свеце з’яваў” і апусканне магнітнага прыдадзіць само сабою: шаля вагаў духоўнага апускаецца, таму што другія лягчэйшая, а не таму, што сама яна робіцца цяжэйшай. У гэтым выпадку мастацкаму творыву прыўлашчваецца пах гнілізны. Такое ўражанне, быццам дух - гэта вопратка, якая свеціцца фосфарным бляскам распаду.

У другіх мастакоў - хачу назваць іх “памазанцамі” -- дух падобна рыцару Геаргу забраў уладу над зверам: для іх шаля духу апускаецца ў свет феноменаў сілаю сваёй вагі. Тады іхні дух апранаецца ў шату сонца.

Але ў абодвух раўнавага шаляў схіляецца на карысць магічнага; у сярэдняга чалавека толькі звер мае вагу; “д’ябальскія” ж і “памазанцы” рухаюцца сілай ветру нябачнага царства паўнаты, адзін ветрам паўночным, а другі павевам ранішняй зары. Сярэдні чалавек наадварот застаецца застылым бервяном.

Што ёсць тая сіла, якая паслугоўваецца вялікім мастакам ў якасці прылады, мэта якое - захаваць сымбалічную культавасць (ritus!) магіі наступнаму свету?

Дазволю сабе сказаць Вам: гэта ёсць тое самае, што калісьці стварыла царква. Яна будуе жывыя калоны адначасова, адну белую, другую чорную. Дзве жывыя калоны, якія будуць ненавідзець адна адну так доўга, пакуль не даведаюцца, што яны толькі слупы пад будучую трыумфальную арку.

Прыгадайце мясціну з Евангелля, дзе Ян кажа: “Многа стварыў Ісус перад вучнямі сваімі і іншых цудаў, пра якія не напісана ў кнізе гэтай”.

Як Вы растлумачыце, прападобны, што паводле Вашай веры згодна з воляй Божай Біблія дайшла да нашага часу, а паданні пра тыя “іншыя” цуды - не?

Яны ці не “прапалі”? Так, як гэта ў хлопчыка сцізорык “прападае”?

Скажу Вам, тыя “іншыя” цуды жывыя яшчэ і сёння, яны жылі заўсёды і будуць вечна заставацца жывымі, нават калі б паўміралі ўсе вусны, якія пра іх расказваюць, і ўсе вушы, у якія яны маглі б быць пераказаныя. Дух будзе зноў і зноў шэптам іх ажыўляць і ствараць усё новыя і новыя мастацкія мазгі, якія залунаюць, калі дух таго захоча, і ствараць новыя рукі, якія напішуць так, як яму тое заўгодзіцца.

Гэта тыя цуды, пра якія Ян ведаў і ведае, - таямніцы, якія былі ў “Хрыста” і якія ён меў на ўвазе, калі спасобіў Ісуса, сваю прыладу сказаць: “перад Адамам быў Я”.

Я скажу Вам – можаце цяпер перажагнацца альбо не: царква пачалася з Пятра, завершыцца яна ўжо толькі з Янам! Што гэта значыць? Пачытайце Евангелле, як калі б яно было прароцтвам таго, што станецца з царквою! Можа тады Вам прасветліцца, што - разглядаючы ў гэтым сэнсе - азначае, што Пётр тройчы зрокся Хрыста і разгневаўся, калі Ісус сказаў пра Яна: “Хачу, каб ён застаўся”. Каб суцешыць Вас, хачу дадаць: верагодна, я веру ў гэта і бачу, што так яно і адбываецца, -- царква памрэ, але яна паўстане наноў і такою, якою павінна быць. Яшчэ няма ніякай, яшчэ ніякай і не паўстала, якая папярэдне не памерла б: нават Ісус Хрыстос.

Я добра ведаю Вас як сумленнага чалавека, які гэта прымае разам са сваім абавязкам, каб не сказаць, што Вы часта і часта пыталіся ў сябе: як таше магло стацца, каб сярод кліру, нават сярод папаў, маглі быць злачынцы, не годныя сваёй святасці, нягоднікі, не годныя людзьмі звацца? Ведаю, вы сказалі б, калі б хто папрасіў у Вас тлумачэння гэтых фактаў: “Бязгрэшная і беззаганная толькі рыза, а не той, хто яе надзявае”. Не думаеце ж Вы, дарагі дружа, што я належу да тых, якія пакепліва смяюцца з такога тлумачэння альбо падступна вынюхваюць пагардлівае, вугорна- гладкае пахлебства; я занадта глыбока ўспрымаю сэнс пастырскага прысвячэння.

Я дакладна ведаю, можа нават, лепш за Вас, якая вялікая колькасць духоўнікаў, якія баязліва тояць у сэрцы сумненне: “ці насамрэч хрысціянская рэлігія заклікана выратаваць чалавецтва? Ці не сведчаць усе азнакі часу, што царква загнівае? Няўжо сапраўды блізіцца тысячагадсвае царства? Добра расце і буяе, як велізарнае дрэва хрысціянства, але дзе ж тыя плады? Дзень у дзень большае статак тых, што нояць імя хрысціян, але ўсё менш і менш тых, якія таго вартыя!”

Адкуль бярэцца гэтае сумненне, спытаюся я ў Вас ? Са слабасці веры? Не! Яно паслядоўна вырастае з падсвядомага адчування і перакананасці, што сярод капеланаў занадта мала тых, якія былі б дастаткова ўспалымнёныя, каб шукаць дарогі святасці, як гэта робяць ёгі і сідхі ў Індыі. Сярод іх вельмі нямногія прымаюць нябеснае царства пад прымусам. Паверце мне: шляхоў да паўстання з мёртвых больш, чым царкве можа прысніцца! Адна толькі вера ў “мілату, ласку” гэтага, канечне ж, не зробіць. Колькі людзей Вашага стану здольныя сказаць пра саміх сябе: “як сарна імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да цябе, Божа!”? Усе яны таемна спадзяюцца, што спраўдзіцца апакрыфічнае прароцтва, якое дакляруе: пяцьдзесят два папы будуць уяўнены, кожны мецьме таемнае лацінскае імя, якое вызначыць ягоную дзейнасць на зямлі, апошні будзе звацца “FLOS FLORUM”, што азначае “квет кветаў”, і пад ягоным жазлом паўстане тысячагадовае царства.

Я прадказваю Вам - а я ж хутчэй язычнік, чым католік,-- што ён будзе звацца Ёганэс і будзе адлюстраваннем Яна, евангеліста, ад Яна Хрысціцеля, ахавальніка вольных муляроў, якія, захоўваюць таемнасць хрышчэння вадою, нават самі таго не ведаючы, яму будуць перададзена ўлада над ніжнім светам.

Так з дзвюх калонаў паўстане трыумфальная брама!

Але напішыце сёння ў якой-небудзь кнізе: “Правадыром на вяршыню чалавецтва не прыдатны ні салдат, ні дыпламат, ні прафесар, ні блазан які, а адзін і адзіна святар” - і ў свеце падымецца дзікі лямант, калі кніга выйдзе. Напішыце ў ёй: “Царква - гэта толькі штучны ўтвор, толькі адна палавіна зламанага напалам, пакуль яе прадстаўнік не будзе адначасова і вікарыем Саламона, вярхоўнікам ордэна”-- і кнігу спаляць на вогнішчы.

Вядома, ісціну Вы не змаглі б ні спаліць, ні ў зямлю затаптаць! Яна заўсёды абавязкова адкрыецца; як і надпіс над алтаром у нашай гарадской кірсе св. Марыі, дзе распісаная шыльда ўвесь час падае.

Бачу па Вас, што Вам гэта таксама абыходзіць не абы як, што ёсць свяшчэнныя тайны, якія захоўваюцца праціўнікамі каталіцкай царквы, пра якіх яна нічога не ведае. Гэта так, толькі з істотным абмежаваннем: тыя, якія захоўваюць тайны, не ведаюць, як гэтым скарыстацца, іх брацтва - гэта якраз толькі другая палавіна “зламанага меча”, і таму яны не могуць зразумець яе сэнсу. Было б сапраўды гратэскам уявіць сабе, што бравыя заснавальнікі кампаній страхавання жыцця валодаюць нейкім магічным арканам для пераадслення смерці.

Настала доўгая паўза; абодва старыя геры суразмоўцы, здавалася, даліся кожны ў свае развагі. Пасля я пачуў звон шклянак, і праз хвіліну капелан спытаў:

-- Адкуль у Вас толькі маглі ўзяцца такія дзіўныя веды?

Барон маўчаў.

-- Альбо, можа, Вы не любіце гаварыць пра гэта?

-- Гм. Гледзячы што і пра што, -- ухіліўся барон. - Многае супадае з маім жыццём, многае заляцела ў галаву, многае я… _ гм_ -- спадчыннае.

-- Каб успадкаваць веды - для мяне гэта нешта новае. Праўда, пра Вашага святога гера бацьку яшчэ й сёння павядаюць самыя дзівосныя гісторыі.

-- Што, напрыклад? - ажывіўся баранэт. - Гэта мяне дужа цікавіць.

-- Ну, кажуць, ён. ён.

-- Быў дурань! - весела закончыў барон.

-- Ну, не такі ўжо й дурань. Ох, зусім не! Але дзівак найвышэйшага класа. Ён, так кажуць, -- але можаце так не думаць, ну, не зусім так! - ён, кажуць, вынайшаў машыну для ўзбуджэння веры ў цуды у - ну, так - веры ў цуды - у паляўнічых сабак!

-- Ха-ха- ха! - зарагатаў барон. Так гучна і шчыра, што я ў ложку аж заразіўся смехам і мусіў затуліць рот хусцінкай, каб не выдаць, што я іх слухаў.

-- Я адразу так сабе і падумаў, што гэта глупства! - перапрасіўся капелан.

-- Ох! - барон усё яшчэ не мог удыхнуць паветра, -- ох, зусім не глупства! Гэта чыстая праўда. Ха- ха! Мой бацька быў, што праўда тое праўда, арыгінал, якіх другіх такіх -- пашукай! Ён быў чалавек неверагодных ведаў, і што толькі галава мсжа выдумаць, дык гэта выдумала ягоная галава. Аднаго разу ён доўга-доўга так паглядзеў на мяне, захлопнуў тоўстую кнігу, якую якраз чытаў, шпурнуў яе на падлогу (з таго часу ён ніколі не браў у рукі ніводнай кнігі) і сказаў мне:

-- Барталамей, дзіця маё, я толькі што даведаўся, што ўсё ёсць дурнота. Мозг - гэта лішняя залоза ў чалавека! Яе трэба было б выразаць як гланды. Я думаю з сённяшняга дня пачаць новае жыццё.

Ужо на другі дзень ён перасяліўся ў невялікі замак у сельскай мясцовасці, якім мы тады валодалі, і правёў там рэшту сваіх дзён; толькі незадоўга да смерці вярнуўся дамоў, каб паміраць ужо ў міры, тут, паверхам пад намі.

Колькі я яго ні наведваў у замку, кожнага разу ён паказваў мне нешта новае. Аднін раз гэта была велізарная, цудоўная павуціна з унутранага боку акна, якую ён аберагаў як вока сваё.

-- Бачыш, сыне мой,-- сказаў ён мне, -- тут за сеткай вечарамі я запальваю яркае святло. Каб занаджваць знадворку насякомых. Іх злятаецца процьма, але не могуць запасці ў сетку, бо іх раздзяляе шыба. Павук, які, натуральна, не мае ніякага ўяўлення, што такое шкло - бо дзе ж такое бывае ў прыродзе ! - не можа растлумачыць сабе гэтага і, мабыць-такі, чухае сабе патыліцу. А фактам тое, што дзень у дзень ён тчэ ўсё большую і большую і файнейшую сетку. З тым што і гэтая толькі ледзь трошкі выпраўляла недахопы. Такім чынам я хачу паступова адвучыць гэту бестыю ад бессаромнага даверу да суцэльнага гвалту над розумам. Пазней, калі яна на шляху пераўвасаблення будзе рабіцца чалавекам, мне за такое мудрае выхаванне будзе вялікая дзяка, таму што павук прынясе з сабою падсвядомы скарб вопыту, які можа быць высачэзнай вартасці. У мяне, відавочна, яшчэ калі я сам быў павуком такога настаўніка не было, інакш бы я змалку павыкідаў бы ўсе кнігі!

Другім разам ён падвёў мяне да клеткі, у якой былі толькі сарокі. Ён укінуў ім корму, даволі шмат; яны прагна накінуліся на ежу, і кожная з боязі, што другія есцімуць хутчэй, у шалёнай спешцы набатавала сабе поўны валляк з дзюбаю, што далей ужо і праглынуць не магла.

-- У гэтых пачвараў мне агідная іх скупасць і прагнасць, -- патлумачыў ён. - Спадзяюся, у далейшым жыцці яны пакінуць пустое здзірства, уласцівасць, якая робіць самым агідным з усіх - чалавека.

-- Альбо, -- уставіў свой грошык і я, -- яны прыдумаюць сабе кішэні і сейфы пад грошы!, -- на што мой бацька зрабіўся задумлівы і, не трацячы напуста слоў, даў птушкам волю вольную.

-- А супраць гэтага, вунь, спадзяюся, ты не зможаш нічым запярэчыць! - буркнуў ён горда і павёў мяне на вышкі, дзе стаяла баліста - своеасаблівая катапульта з камянямі. - Бачыш там, на лузе, шмат дварнякоў? Сноўдаюцца гультаямі і даюць дарагому Богу быць бравым чалавекам! Я ім дам работы! - Ён узяў булыжнік і шпурнуў ім у аднаго сабаку, які адразу ж у жаху падскочыў, панюхаў ва ўсе бакі, адкуль мог быць той камень, пасля бязрадна падняў пысак у неба і, пахваляваўшыся яшчэ трохі, зноў уклаўся. Калі меркаваць па яго няцямнасці, падобная несправядлівая крыўда перападала яму часта.

-- Праз гэтую машыну, застасаваную цярпліва, ў кожным сабачым сэрцы, будзь ён хоць двойчы бязбожнік, беспамылкова павінен праклюнуцца парастак будучай веры ў цуды!—сказаў мой бацька і давай, пайшоў- паехаў. - Не смейся, дасціпнік малы! Назаві мне такую прафесію, якая была б важнейшая! Ты думаеш, Празарэнне робіць з намі інакш, чым я гэта толькі што рабіў з сабакамі?

Бачыце, такі неацугляны кур’ёзнік і аднак жа поўны мудрасці быў мой бацька, -- закончыў барон.

Пасля таго, як абодва ўдосыць насмяяліся, ён расказваў далей.

-- Дзіўны лёс паўтараецца ў нашай сям’і. Але не думайце, калі ласка, калі словы мае прагучаць занадта ўзнёсла, што я маю сябе за нешта асаблівае ці за выбранага! Праўда, я маю місію, але даволі сціплую. Канечне, яна здаецца мне вялікай, і я свята нясу яе!

Я адзінаццаты ў родзе Ёгераў; самага першага продка мы называем коранем, а мы астатнія дзесяць, бароны, -- галіны, нашы імёны пачынаюцца з “ Б”, як напрыклад Барталамей, Беньямін, Балтазар, Бенедыкт і так далей. Толькі сам корань, продак Хрыстофер, пачынаецца з “Х”. У нашай сямейнай хроніцы напісана, што першы продак прадказаў: вянец роду - дванаццаты—зноў называцьмецца Хрыстоферам. Дзіўна, -- часта думаў я сам сабе, -- усё, што ён прадказаў, збываецца слова ў слова, толькі апошняе, здаецца, -- не ў радок, бо ў мяне ж няма дзяцей! І вось адбылося неверагоднае, што я пачуў ад маленькага хлопчыка ў доме найдзічаў, якога я цяпер усынавіў і ўзяў да сябе, бо ён вандраваў у сне: а гэта ўласціва толькі нам, усім Ёгерам. Калі ж пасля я даведаўся, што яго завуць Хрыстоферам, мяне як маланкай працяло, мне літаральна не хапала паветра, калі я тады вёў хлопчыка ў дом, настолькі я быў узрушаны, што аж дыханне перахапіла. Мой род у хроніцы параўноўваецца з пальмай, з якой заўсёды адвальваецца адна галіна, каб даць месца наступнай, пакуль нарэшце не застаюцца корань, карона і гладкі камель, з якога няма ніякіх бакавых адростаў, так што сок з кораня можа напрасткі ісці да самай вяршаліны. Ніхто і ніколі з маіх папярэднікаў не меў больш за аднаго сына і ніколі дачкі, так што гладкасць і раўната пальмы заставаліся беззаганныя.

Я як апошняя галіна жыў наверсе ў доме пад дахам; чаго мяне туды занесла, і сам не ведаю! Ніколі мае продкі не жылі на адным паверсе больш як два гады.

Мой сын, канечне, не мілы хлопчык. Тут прароцгва распадаецца напалам. Гэта засмучае мяне, бо я, натуральна, вельмі хацеў бы бачыць, каб карона родавага дрэва дала пасынка з маёй крыві і з маіх папярэднікаў! Як бы тады было б з духоўнай спадчынай? Але што з Вамі, капелан? Чаго Вы так утаропіліся на мяне?

Я зразумеў па стуку перавернутага крэсла, што капелан падскочыў.

З гэтага моманту мяне ахапіла як бы моцная гарачка, і яна разгаралася мацней і мацней з кожным словам капелана.

-- Барон! Паслухайце! - сказаў ён неяк скавана. - Я хацеў сказаць Вам гэта адразу, як толькі ўвайшоў, але адклаў да зручнага моманту. Пасля гаварылі Вы, і падчас Вашага расказу ў мяне былі моманты, калі я проста забываў пра мэту свайго прыходу. Баюся, я развярэджу старыя раны ў Вашым сэрцы.

-- Кажыце! Кажыце! - настойваў барон.

-- Ваша без вестак прапалая жонка.

-- Не, не, не прапалая без вестак, яна ўцякла! Называйце гэта так, як яно было!

-- Ваша сужэнка і невядомая, каля пятнаццаці гадоў таму назад прыбітая тут ракой да берагу мёртваю, і тая, што ляжыць у магіле з белымі ружамі, а на помніку пазначана толькі дата, а не імя, -- гэта адна і тая самая асоба! І -- цяпер рыдайце, мой дарагі стары дружа! - Ваша дзіця можа быць - іншае проста немагчыма - толькі найдзічам Хрыстоферам. Вы ж самі сказалі, што жонка Ваша была ў цяжы, калі сышла ад Вас! Не, не! Не пытайцеся, адкуль я гэта магу ведаць! Я б не сказаў Вам, не сказаў бы нават, калі б мне было дазволена! Лічыце, нехта сказаў мне на споведзі. Нехта, каго Вы не ведаеце.

Я не чуў, што там далей гаварылася. Мяне кідала то ў жар, то ў хслад.

Тая поўнач падарыла мне бацьку і маці, але і журботнае ўсведамленне, што я магілу той, якая нарадзіла мяне, абакраў на тры ружы.

 

 

VI. Афелія

Цяпер, як і раней, дзеці гапатуюць за мною, калі я ўвечары абыходжу вуліцы, з паднятай галавой і гонарам за сваю паважную службу, пачынальнікам якой быў мой продак, але дзіцячая песенька-смяшылка “Таўбэншлаг, Таўбэншла, Таўбэншлаг” ужо прыкметна меншгалосая; большасць дзяцей даволяцца тым, што пляскаюць у далоні ў такт альбо проста падпяваюць “Трарара”.

А нават жа і дарослыя! Здымаюць капялюш у падзяку за маё вітанне, тым часам як раней толькі ківалі, ўбачыўшы, як я вяртаўся з матчынай магілы, куды хаджу кожны дзень, яны ўтуляюць галовы і перашэптваюцца; па ўсім гарадку загаварылі, што я кроўны сын барона фон Ёгера, а не ягоны прыёмыш!

Фраў Аглая кроіць кніксэн, як перад працэсіяй, як толькі я сустракаю яе, і карыстаецца кожнай нагодай сказаць мне слова-другое і распытацца пра здароўе!

Калі яна ідзе з Афеліяй, я заўсёды ўцякаю, каб нам з ёю не чырванець за рабалепнасць старой.

Майстар -тачыльшчык Мучэлькнаўс літаральна слупянее, убачыўшы мяне, і, спрабуючы ўцячы незаўважаным, куляй ляціць на свой паверх, як спалоханая мыш.

Я адчуваю, як невыказна ён пакутуе, што менавіта я, які цяпер для яго незямная істота, мушу быць дасведчаным у ягоных начных таямніцах.

Толькі адзін раз наведаў я яго ў майстэрні з намерам сказаць яму, што не трэба яму, далібог, сарсмецца мяне; другога разу я ўжо сабе не дазваляў. Я хацеў сказаць яму, як высока цаню яго за тое, што ён так ахвяруецца дзеля сваёй сям’і.

Я хацеў сказаць словамі бацькі, “што ўсякая прафесія высакародная, якую душа палічыць годнай прадаўжаць пасля смерці”, і ўжо ў сэрцы радаваўся з таго, якое святое выратавальнае ўражанне яны на яго зробяць, але так і не давялося прызнацца ў гэтым.

Ён сарваў з акна занавеску і накінуў яе на труну, каб я не бачыў трусоў, расхінуў рукі, схіліўся пад прамым вуглом у паясніцы і застаўся стаяць у гэтай кітайскай пазіцыі, тварам да зямлі, не падымаючы на мяне вачэй, няспынна мармычучы як літанію нейкую бяссэнсіцу:

-- Яго светласць высакашаноўны гер барон, з ласкі явіце міласць, глыбокапаважаны .

Як вадой абліты, я зноў выбег з дому, бо ўсё, што я планаваў, пайшло ў нікуды. Што б я ні сказаў, ён перавярнуў бы на свой лад, кожнае маё слова адразу ператварылася б у прамову “высокашаноўнага”. Я ж хацеў усё зладзіць, як мне хацелася, а тут увесь час гучала высакамерна, усё што ў мяне злятала з вуснаў, увесь час “заўгодна высачайша”; самае простае, самае- самае звычайнае слова, звернутае да яго, перакручвалася яго рабскай натурай, раніла мяне самога, як страла, несла ў сабе прысмак прыніжэння.

Нават мой маўклівы сыход узвальваў на мяне груз адчування, што мае паводзіны - пагардлівы выклік.

Обэррэжысёр Парыс адзіны сярод дарослых, хто не змяніўся ў сваім абыходжанні са мною.

Мой тупы страх перад ім яшчэ пабольшаў; ад яго ідзе нейкі паралізуючы ўплыў, супроць якога я бяссілы. Я адчуваў, што гэта заключана ў басе і загаднай рэзкасці яго гаворкі. Я хачу пераканаць сам сябе, што дурнота так думаць, бс чаго мне баяцца, калі ён раптам закрычыць на мяне. Бо і што з таго, калі б ён так і зрабіў! Але кожнага разу, калі я слухаў яго дэкламацыі з пакоя Афеліі, глыбокае гучанне яго гсласу прымушала мяне здрыгануцца, і набягаў нейкі загадкавы страх; са сваім на горкі сорам тонкім дзіцячым галаском я пачынаў здавацца сабе слабым, малым і нікчэмным!

І ніякай рады, што я хачу супакоіцца: ён не ведае, зусім не можа ведаць, што мы, Афелія і я, любім адно аднаго, а тым часам шпігуе і вынюхвае, дурны камедыянт, калі хітраваценька так зіркае на мяне на вуліцы; я магу сказаць наперад, калі захачу - не адкіну з сябе прыніжальнай свядомасці: ён жа трымае цябе ў пакоры, а ты толькі лісліва строіш з сябе мужнага, калі прымушаеш сябе, глядзець яму ў вочы. Гэта баязлівы страх перад самім сабой, і ён застаецца ў табе і больш нічога.

Я часта жадаю, што хай бы ён з такім дзёрзкім выклікам сморкаўся сабе, як тады, калі мне далася нагода зламаць перашкоды для спрэчкі з ім; але ён больш зачэпкі не дае; ён чувае і падсочвае. Думаю, назапашвае свой бас, чакае свайго часу, а я ўнутрана трымчу і калачуся, што буду тады непадрыхтаваны.

Афелія таксама ў ягоных руках, бездапаможная. Я ведаю. Хоць мы ніколі і не згадваем пра гэта.

Калі мы ноччу таемна сустракаемся на рацэ у маленькім садку насупраць нашага дома, і, трымаючыся любоўнай святасці, пяшчотна перашэптваемся, дык кожнага разу сцепваемся ў раптоўным жаху, як толькі нешта там ціха варухнецца паблізу нас, і кожнае ведае пра другое, што толькі нязбытны страх перад тым чалавекам так ненатуральна абвастрае наш слых.

Нават імя ягонае мы не асмельваемся вымавіць.

Мы баязліва ўхіляемся ад усякай тэмы, якая магла б да таго падвесці.

Ці не наканаванне тое, што кожны дзень я мушу назаляцца ягоным вачам, хоць наўмысна вечарамі выходжу з дому пазней ці раней.

Я здаюся сабе птушкай, вакол якое пятля гадзюкі сціскаеца больш і больш.

Але здаецца, ён у гэтым унюхвае свайго роду прадвесце; ён раскашуе у поўным адчуванні, што з дня на дзень наблізіцца да сваёй мэты. Я бачу гэта па з’едлівым пабліскванні ў яго маленькіх, злосных вочках.

Што б магла для яго значыць тая мэта? Ду маю, ён і сам дакладна не ведае, гэтак жа мала, як я магу сабе ўявіць.

Ёсць у яго і яшчэ нейкая праблема, і яна непакоіць мяне; чаму ён рэгулярна, калі я спяшаюся прашмыгнуць міма, застаецца стаяць, закусіўшы ніжнюю губу, увесь у задуменнасці ?

І ніколі больш не фіксуе мяне; ён ведае, што гэта яму больш не патрэбна; ягоная душа і без таго трымае маю пад сваёй уладай.

Падслухоўваць нас па начах ён не можа, тым не меней я прыдумаў сабе план, каб нам больш не баяцца.

Ля самага моста ляжыць стары човен, напалавіну выцягнуты на сухое; сёння вечарам я падцягнуў яго і прывязаў непадалёк ад нашага саду.

Калі месяц зойдзе за аблокі, я перапраўлюся з Афеліяй на той бок ракі; а тады мы павольна ўніз па цячэнні паплывём вакол горада. Рака занадта шырокая, каб нас нехта мог згледзець, не кажу ўжо, каб пазнаць!

Я пракраўся ў пакой, які аддзяляе бацькаву спальню ад маёй, і лічыў удары свайго сэрца, а ці не зараз на званіцы кірхі св. Марыі праб’е дзесяць разоў, а пасля яшчэ раз -- адзінаццаты - красамоўна і радасна: “Зараз, зараз Афелія спусціцца ў сад.”

Мне здавалася, што час застыў, і ў сваёй нецярплівасці я пачынаю дзіўную гульню са сваім сэрцам, і спакваля ў галаве ўсё пераблытваецца, як у сне.

Я кажу яму, каб яш білася хутчэй, каб і гадзіннік на званіцы прыспешыўся. Па- мойму, само сабою разумеецца, што адно павінна следаваць за другім. Ці ж бо маё сэрца не ёсць таксама гадзіннік? - пытаецца ў мяне мая ж подумка. І чаму яно не можа быць мацнейшым за тое вунь на званіцы, якое, зрэшты, ёсць толькі мёртвы метал, а не жывая плоць і кроў, як маё!

Чаму яно не можа вызначаць час?

І як згода, што я маю рацыю, дападае раптам яшчэ адна фраза, якую мне бацька аднаго разу працытаваў з нейкага верша: “Усе рэчы выходзяць з сэрца, ў ім нараджаюцца і ў ім паміраюць.” Сёння я разумею злавесны сэнс, заключаны ў словах, якія тады прашалясцелі міма маіх вушэй. Я ўлоўліваю яго ў значэнні, якое глыбока хвалюе мяне; ува мне сэрца, маё ўласнае сэрца, не слухаецца, калі я звяртаюся да яго: біся хутчэй! Значыцца, нехта жыве ўва мне, нехта мацнейшы за мяне, і ён вызначае мне і час і лёс!

З яго волі, значыцца, “выхсдзяць рэчы”!

Я жахаюся самаго сябе і сваіх думак.

“Калі б я быў чараўніком і калі б я меў уладу над усім, што адбываецца, я ведаў бы адно самога сябе, нават калі б меў толькі трошкі ўлады над сваім сэрцам”, гэта раптам і знянацку адразу мне зрабілася ясным.

І другая, някліканая, няпрошаная думка падтаквае першай, кажучы:

“А ці памятаеш ты адну мясціну ў кнізе, якую ты чытаў у прытулку найдзічаў шмат гадоў таму назад? Ці не адтуль гэта: “Часта, калі нехта памірае, спыняецца гадзіннік”? Гэта вось што: пад націскам блізкай смерці чалавек блытае ўсё больш павольныя ўдары свайго сэрца з ударамі гадзінніка; страх яго цела, якое хоча пакінуць душа, шэпча: “калі вунь той гадзіннік перастане цікаць, я памру”, і як усё роўна на нейкі магічны загад гадзіннік таксама спыняецца з апошнім ударам сэрца. Калі гадзіннік вісіць у пакоі чалавека, пра якога думае паміраючы, дык гадзіннік слепа следуе адпаведным наказам, бо ў якім кірунку нехта думае ў смяротную хвіліну, там ён і ёсць як пасланы двайнік.’

Гэта, значыцца, маё сэрца слухаецца страху! Ён нават мацнейшы за самое сэрца! Калі б мне ўдалося пазбыцца яго, я меў бы ўладу над усімі рэчамі, якія зыходзяць з сэрца, уладу над лёсам і часам!

І я, затоіўшы дыханне баранюся ад раптам нахлынутага на мяне страху, які хоча задушыць мяне, бо я абмацваю яго патайныя закуткі.

Я занадта слабы, каб зрабіцца гаспадарсм яго, бо не ведаю, дзе і як павінен апанаваць яго; ён замест мяне апаноўвае маё сэрца, сціскае яго, каб прымусіць фармаваць мой лёс па сваёй волі, а не па волі маёй.

Я спрабаваў супакоіцца, падказваючы сабе: пакуль я не разам з Афеліяй, ёй не пагражае ніякая небяспека - але я занадта слабы, каб следаваць парадам майго намыслу: не ісці сёння ў сад.

Я адкідаю гэтую думку ў той самы момант, як яна прыйшла мне ў галаву.

Перабіраю магчымыя пасткі, якія ставіць на мяне сэрца і тым не меней якраз і трапляю ў адну; мая палкасць да Афеліі мацнейшая за рассудлівасць і намыслы.

Падыходжу да акна і гляджу ўніз на раку, каб сабрацца з думкамі і адважыцца, -- каб быць пры зброі, каб небяспецы, няўхільнасць якой я чую, бо баюся яе, мог глядзець у вочы, але выгляд немай, неадчувальнай, нястрымна імклівай вады ўздзейнічае на мяне так страшэнна, што я на некія імгненні зусім не заўважаю ўдараў гадзінніка на званіцы.

Тупое адчуванне: “рака прыносіць лёс, якога ты не можаш пазбегнуць” амаль аглушыла мяне.

Але вось мяне будзіць вібруючы, металічны гук, і страх, і скаванасць - як і не было іх.

Афелія!

Я бачу яе светлую сукенку - мільгае ў садзе.

-- Хлапчо, маё каханае хлапчо, я так баялася цэлы дзень за цябе!

“І за цябе баяўся я, Афелія!” - хачу сказаць, але яна абдымае мяне, і яе губы замыкаюцца на маіх.





sdamzavas.net - 2019 год. Все права принадлежат их авторам! В случае нарушение авторского права, обращайтесь по форме обратной связи...