Главная Обратная связь

Дисциплины:






ВОПРОС№42:Война Польши и России. Второе объявление БССР.



У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'явiу аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А ужо у снежнi 1918г.польскi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны,Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежняна нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчы-на,стварыла Савет Дзяржаунай абароны.Яго узначалiлi В.Ластоускi i генералВ.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыцьь Гро-дзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублiка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты.З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага народа i кiравання беларускiмi землямi пры Лiтоускiм урадзе было створа на Мiнiстэрства беларускiх спрау, якое узначалiу I.Варонка.Да пачатку 1919г. польскiя войскi захапiлi значную частку Гродзенскай губернii,а потым працягвалi наступленне у трох на-прамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Дасярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль,Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не змагла арганiзаваць значнага супрацiулення польскiм вайскам.Справа у тым, што вялiкiя сiлы Чырвонай Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся на Усходнiм фронце,якi бальшавiц-кi урад лiчыу галоуным. Нават у час наступлення палякау мабiлiзаваныя уЧырвоную Армiю накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi сiлi узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау Украiны, ЛiтБел i Латвii урадуРСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але поль-скае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк,Жло бiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэзiныфронт стабiлiзавауся да вясны 1920г.У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi сумесназ пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савецкага фронту ад р.ПРыпяць да р.Днестр.Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступ0-ленне не дала вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпенi 1920г.Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвалены Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст.Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнау неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларускага народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцiБССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне беларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага актавыступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнайi незалежнай дзяржавай.

 





sdamzavas.net - 2019 год. Все права принадлежат их авторам! В случае нарушение авторского права, обращайтесь по форме обратной связи...