Главная Обратная связь

Дисциплины:






Комплексныя заданні



ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ

Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў

Правілы - 1959 Правілы - 2008
Пры пераносе нельга: 1.Пакідаць у канцы радка або пераносіць у новы радок дзве аднолькавыя зычныя, якія стаяць паміж галоснымі. 2. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка.
Правільна: двац –цаць насен – не калос – се заціш - ша Няправільна: двацца – ць, два – ццаць насе- нне кало – ссе заці - шша Можна пераносіць: ся – стра, сяс – тра, сяст – ра; во – стры, вос – тры, вост – ры; пту – шка, птуш – ка;  
Пры пераносе слоў з прыстаўкамі нельга разбіваць аднаскладовую прыстаўку, калі за ёй ідзець зычная. ра- скрыць, рас – крыць, раск – рыць; бя – скрыўдна, бяс - крыўдна, бяск – рыўдна; дзя – ці- нства, дзя – цін – ства, дзя – цінс-тва, дзя – цінст - ва; двац – цаць, два – ццаць;
Правільна : без – дапаможны над – будаваць пад –сунуць прад – стаўнік раз – мах Няправільна: бе –здапаможны на – дбудаваць па – дсунуць пра – дстаўнік ра – змах калос- се,кало –ссе; сол – лю,со – ллю; мыц- ца, мы – цца; па – абапал,паа – бапал; насен – не, насе – нне;  
Пры пераносе слоў з прыстаўкамі нельга пакідаць у канцы радкапры прыстаўцы пачатковую частку кораня. Калі яна не з’яўляецца складам.   Пра – дстаунік, прад – стаўнік, прадс – таўнік, прадстаў – нік.
Правільна: аб – ставіны, абста – віны, абставі – ны на – браць пад – крэсліць, падкрэс – ліць прад – ставіць Няправільна: абс – тавіны     наб –раць падк –рэсліць   прадс - тавіць  

Заданне 48.Запішыце ўсе магчымыя варыянты пераносу слоў.

Чартарны, звальненне, парэа, экзэмпляр, тынэйджар, фламастар, дзясятка, мінскі, шэсцьдзясят, імкнецца, падземны, сем’янін, заўральскі, фаўніст, сямнаццаць.

ча – ртарны чар - тарны чарта – рны чартар - ны
 

Комплексныя заданні



Заданне 49.Адрэдагуйце словы ў сказах у адпаведнасці з новымі правіламі беларускай арфаграфіі. Запішыце. Лічбы запісвайце словамі.

1.Цішыня трывала, можа, толькі хвілінку, але была яна такой кантрастнай, што здавалася чужой, незразумелай. 2. Прыгожыя ланшафты Беларусі добра спалучаюцца са спакойным, мірным характарам нашага народа. 3. Датскі астраном Оле Ромер, які ўпершыню вызначыў хуткасць святлапа назіраннях за спутнікам Юпітара Іо, нарадзіўся 25 верасня 1644 года. 4. За адкрыццё антыпратона нобелеўскую прэмію ўручылі Эміліо Сегрэ і Оўэну Чэмберлену 26 кастрычніка 1959 года. 5. У чэрвені 1840 года Сэмюэл Морзе запатантаваў тэляграф. 6. Першы відэятэлефон (відэяфон) быў прадэманстраваны 9 красавіка 1930 года ў Нью – Йорку. 7. Дырэктар завода сінтэтычнага каучуку містэр Браун нерухома сядзеў у скураным крэсле. 8. На рынку тавараў і паслуг горада Токіо існуе жорсткая канкурэнцыя , тут ёсць свае лідэры і свае аўтсайдэры. 9. Магазін, які гандлюе таварамі па зніжаных цэнах, называюць дыскаунтэрам. 10. Хакерства і кардэрства з’яўляюцца сёння самымі распаўсюджанымі высакаінтэлектуальнымі злачынствамі. 11. Праз дні са тры ў дзямідаў двор заехалі “Жыгулі”. 12. Раптам тунель скончыўся, і перад намі раскрылася панарама Нью – Йорка. 13. Адначасова на пляцоўках Познаньскага выставачнага цэнтра ў гэтыя студзенскія дні была арганізавана выстава будаўнічай і дарожнай тэхнікі. 14. Наяўная сістэма адміністрацыйнага рэгулявання цэнаў з’яўляецца праблемай для вядзення бізнэсу.

 

 

 





sdamzavas.net - 2020 год. Все права принадлежат их авторам! В случае нарушение авторского права, обращайтесь по форме обратной связи...