Главная Обратная связь

Дисциплины:






Спражэньне дзеясловаў



Дзеяслоў зьмяняе свае формы ў часе, ліку й асобе. Утварэньне разнастайных дзеясловаў з дапамогаю асабовых канчаткаў завецца спражэньнем.

лiк асоба I спражэньне II спражэньне
адзiночны я ты ён, яна, яно чакаю, бяру чакаеш, бярэш чакае, бярэ гляджу, бачу глядзіш, бачыш глядзіць, бачыць
множны мы вы яны чакаем, бяром чакаеце, берыцё () чакаюць, бяруць глядзім, бачым глядзецё (), бачыце глядзяць, бачаць

 

  канчаткi спражэньняў iнфiнiтыў прыклады
адзiночны лiк множны лiк
I -у, -ю -ом, -ём, -ам, -ем -аць -цi -ыць -iць -чы -уць, -ець, -оць чакаць, вязаць класьцi, месьцi жыць, мыць, бачыць пiць, бiць, лiць, вiць пячы, секчы, легчы дзьмуць, мацнець
-эш, -еш, -аш -аце, -яце, -еце, -эце
-э, -е, -а -уць, -юць
II -у, -ю -ым, -iм -iць -ыць -ець -аць рабiць, марозiць марыць глядзець, трымцець ляжаць
-ыш, -iш -ыце, -iце
-ыць, -iць -аць, -яць

 

! Каб вызначыць, да якога спражэньня належыць дзеяслоў, трэба ведаць, які ён мае канчатак у трэйцяй асобе множнага ліку: яны што робяць? Таксама трэба ўлічваць, пад націскам асабовы канчатак дзеяслова ці не. Калі асабовы канчатак пад націскам: 1) пастаўце дзеяслоў у трэйцяй асобе множнага ліку: яны бяруць, яны пазнаюць, яны маўчаць, яны глядзяць; 2) вызначце, які ў дзеяслова атрымаўся канчатак: — калі канчаткі -уць (-юць), то гэта I-ае спражэньне: бяруць, пазнаюць; — калі канчаткі -аць (-яць), то гэта II-ое спражэньне: маўчаць, глядзяць. Калі асабовы канчатак не пад націскам: Усе дзеясловы на -ыць, -іць (акрамя віць, шыць і да іх падобных), гэтыя ж дзеясловы з прыстаўкамі, а таксама дзеясловы ненавідзець, цярпець, вярцець, залежаць,гнаць належаць да ІІ спражэньня. Усе астатнія — да I спражэньня.

Да розных спражэньняў належаць дзеясловы: бегчы, даць, есьцi. Спражэньне гэтых дзеясловаў трэба вывучыць.

  бегчы даць есьці
я бягу дам ем
ты бяжыш дасі ясі
ён, яна, яно бяжыць дасьць есьць
мы бяжым дадзім / дамо ядзім
вы бежыце / бежыцё дасьце / дасьцё ясьце / ясьцё
яны бягуць дадуць ядуць

Пры спражэньні зваротных дзеясловаў да дзеяслова дадаецца часьцінка -ся (-цца).Прыкладам: я мыюся, ты мыесься, мы мыемся, вы мыецеся. У трэйцяй асобе канчатак -цьзьліваецца са зваротным займеньнікам ся: ён мыецца, яны мыюцца. Зазначце, калі ласка: канчатак -цца адпавядае канчаткам -ться і -тся зваротных дзеясловаў рускай мовы.



Табліца спражэння зваротных дзеясловаў:

адзiночны лiк множны лiк iнфiнiтыў прыклады
-юся, -уся -емся, -эмся -цца -цiся -чыся забаўляцца, сьмяяцца плесьцiся, зьмерзьцiся сьцерагчыся, дамагчыся
-есься, -эсься, -ешся, -эшся -ецеся, -эцеся
-ецца, -эцца -юцца, -уцца

 

15. Дзеепрыметник и дзепрыслоуе як формы дзеялова. Асабливасци их утварэння и ужывання у бел.мове. Спосабы перадачы дзеепрыметникай пры перакладдзе на бел.мову

Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання, стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. Дзеепрыметнікі не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы, якія, аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове. Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец), залежнага стану – таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае поле.). Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі –уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш-, якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы, прыметнікі, назоўнікі, дзеясловы, развітыя прыдаткі і інш.. Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-, якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў. Пераважна азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяла іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прыкмета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксам -л- і дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-, -ен-, -т-. Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння.

Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.

 

16. Прыслоуе. Асабливасци утварэння и ужывання формау ступеней парайнання у адрозенее ад рускай мовы

Прыслоўе — нязьменная часьціна мовы, абазначае прыкмету дзеяньня, стану альбо якасьці.

Прыклады прыслоўяў:

мейсца наверсе, уперадзе, сьпераду, управа, справа, улева, зьлева, унізе, пасярэдзіне, ззаду, дзе, тут, там, усюды, недзе, нiдзе, куды, сюды, туды, сяды-тады, нiкуды, некуды, побач, супраць, паблізу, наперадзе, навокал, далёка
часу калі, потым, тады, калісьцi, нiколi, зараз, цяпер, ужо, сёньня, сёлета, летась, залетась, налета, неўзадаўжкі
колькасьцi колькi, столькi, гэтулькi, некалькi, нiколькi, вельмi, надта, досыць, шмат, двойчы, аднойчы, дашчэнту
прычыны i мэты чаму, чамусьцi, навошта, затым, таму, знарок, зьнячэўку
спосабу дзеяньня як, таксама, гэтак, усяляк, iнакш, па-мойму, неяк, абы-як, сяк-так, раптам, нарэшце, памалу, пакрысе, зноў, навогул, штораз, штогод, часам, разам, лацьвей, якраз, уздоўж, ушыр, утоўшч

 

! 1) Каб узмацніць дзеяньне, у беларускай мове ўжываюцца выразы, якія складаюцца зь дзеяслова й прыслоўя, што ўтворана ад гэтага ж дзеяслова: просьма прасіць, бегма бегчы, лежма ляжаць, крычма крычаць, лётма ляцець. 2) У гутарцы характэрна ўжываньне прыслоўяў з займеньнікам што: праўда што, дзіва што, дарма што, хіба што, бадай што.

 

17. Синтаксичныя асабливасци беларусай литаратурной мовы. Адрозненни у будове некаторых словазлучэнняу у беларускай и рускай мовах

Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Напрыклад, у сказе дзейнікі і выказнікі каардыніруюцца (суадносяцца п/ж сабой), прыметнікі ў словазлучэннях звычайна дапасуюцца да назоўнікаў, дзеясловы кіруюць назоўнікамі, а прыслоўі прымыкаюць да дзеясловаў.

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання.
Найбольш пашырана ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях дапасавання і кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх.
Дапасаванне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. У словазлучэннях з дапасаваннем галоўны і залежны кампаненты звязаны граматычна, і пры змене формы галоўнага кампанента змяняецца і форма залежнага кампанента.
Галоўны кампанент у словазлучэннях з дапасаваннем можа быць выражаны назоўнікам (новы дом, першая сустрэча), субстантываваным прыметнікам (акуратны дзяжурны), займеннікам (усё самае дарагое), лічэбнікам (кожны чацвёрты).
У якасці залежнага кампанента ўжываюцца поўныя прыметнікі (цікавы фільм), займеннікі (увесь дзень), лічэбнікі (двух братоў), дзеепрыметнікі (забыты ключ), назоўнікі-прыдаткі (матылёк-прыгажун).
Часцей за ўсё дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.
Кіраванне — такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якім галоўны кампанент патрабуе пастаноўкі залежнага кампанента ў пэўнай склонавай форме з прыназоўнікам або без яго, прычым змена формы галоўнага кампанента не выклікае змены залежнага кампанента: любіць Радзіму, дапамагчы чалавеку, аддаць дзіця на выхаванне. У такіх словазлучэннях кампаненты звязаны і граматычна, і па сэнсе.
Галоўны кампанент у словазлучэннях з кіраваннем звычайна выражаны дзеясловам (чытаць газету, займацца музыкай), назоўнікам (распараджэнне дырэктара), прыметнікам (поўны радасці).
Кіраванне бывае прыназоўнікавае (знаёмы з дзяцінства, уважлівы да людзей) і беспрыназоўнікавае (служыць народу).

У рускай і беларускай мовах словазлучэнне – гэта спалучэнне двух або некалькіх самастойных слоў, звязаных паміж сабою па сэнсе і граматычна.

Будуюцца словазлучэнні на аснове падпарадкавальнай сувязі паміж словамі. У рускай і беларускай мовах вылучаюцца тры віды такой падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне і прымыканне.

Словазлучэнні, члены якіх звязаны дапасаваннем, выражаюць атрыбутыўныя адносіны. Большая частка іх у рускай і беларускай мовах пазбаўлена дыферэнцыяцыі: рус. мой друг – бел. мой сябар, первая книга – першая кніга, широкое поле – шырокае поле.

Адрозненні могуць быць абумоўлены разыходжаннем граматычных характарыстык лексічных адзінак, якія ўваходзяць у словазлучэнні: рус. его карандаш – бел. ягоны аловак, белы кафель – белая кафля, подготовленные семена – падрыхтаванае насенне і т.п.

Самая вялікая дыферэнцыяцыя назіраецца ў словазлучэннях з кіраваннем. Прычыны гэтага заключаюцца ў наступным: словамі, што кіруюць, могуць быць і іменныя і дзеяслоўныя формы; кіраванне бывае прыназоўнікавае і беспрыназоўнікавае, моцнае і слабае (часам супадае з прымыканнем).

Словазлучэнні з кіраваннем могуць выражаць розныя адносіны: атрыбутыўныя (рус. аудитория с доской – бел. аўдыторыя з дошкай), аб’ектныя (организовать экскурсию – арганізаваць экскурсію), прасторавыя (пройти между рядами – прайсці паміж радамі), часавыя (встретиться после концерта – сустрэцца пасля канцэрта), прычынныя (жить ради детей – жыць дзеля дзяцей) і некаторыя іншыя.

У іменных словазлучэннях са спосабам кіравання вылучаюцца адзінкі з лічэбнікам у якасці асноўнага кампанента. Напрыклад, у рускай мове з лічэбнікамі два, три, четыре ў назоўным склоне ўжываецца сучасны родны склон адзіночнага ліку (былы назоўны – вінавальны парнага ліку асноў на ), у беларускай мове падобны тып кіравання сустракаецца толькі ў назоўнікаў, якія абазначаюць маладых істот, у астатніх выпадках гэта дапасаванне, як і ў ускосных склонах: рус. два, три, четыре стола – учителя, учительницы – бел. два, тры, чатыры сталы, настаўнікі, настаўніцы, але два, три, четыре телёнка – два, тры чатыры цяляці.

Такая ж сувязь у колькасна-іменных словазлучэннях з асноўным кампанентам рус. оба, обе – бел. абодва, абедзве.

У спалучэннях колькасных лічэбнікаў рус. два, три, четыре – бел. два, тры, чатыры з субстантываванымі парадкавымі ў рускай мове назіраецца кіраванне, у беларускай – дапасаванне: рус. две третьих – бел. дзве трэція, три пятых – тры пятыя.

Пры абазначэнні дат па-беларуску часцей ужываецца родны склон, але магчымы і назоўны, у рускай мове – толькі назоўны: рус. второе января – бел.другога студзеня.

У сучасных рускай і беларускай мовах маюцца разыходжанні і ў дзеяслоўных словазлучэннях, а таксама ў тых, дзе словам, якое кіруе, з’яўляюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі. Падобныя словазлучэнні могуць не супадаць формамі залежных слоў: рус. простить брата(Р. скл.) – бел. дараваць брату (Д. скл.), благодарить друга (Р. скл.) – дзякаваць сябру (Д. скл.), коснуться этого вопроса (Р. скл.) – закрануць гэтае пытанне (В. скл.), допечь, донять подругу (Р. скл.) – дапячы сяброўцы (Д. скл.), лежать на земле (М. скл.) – ляжаць на зямлі (М. скл.).

Адрозненні ў прыназоўнікавых словазлучэннях часта датычацца прыназоўнікаў:

1) у кожнай з моў ёсць прыназоўнікі, якія не маюць дакладнага фармальнага кампанента: рус. касательно, вопреки – бел. проці, напоперак, супроць, супраць, насуперак; возле – ля; мимо – паўз; вдоль – паўздоўж; рядом – поруч і інш.;

2) прыназоўнікі могуць адрознівацца частатой ужывання. У беларускай мове, напрыклад, шырэй выкарыстоўваюцца словазлучэнні з прыназоўнікамі на, пра, да: рус. в Беларуси – бел. на Беларусі; прикоснуться к руке – дакрануцца да рукі; забыть про него – забыцца на яго; спрашивать о друге – пытацца пра сябра; идти к дому – ісці да дома; пошла за продуктамі – пайшла па прадукты;

3) прыназоўнікавыя канструкцыі рускай мовы часта адрозніваюцца прыназоўнікамі ад адпаведных беларускіх: рус. жениться на подруге сестры – бел.жаніцца з сяброўкай сястры; забыть про уроки – забыцца на ўрокі; ухаживать за девушкой – заляцацца да дзяўчыны; издеваться над чужим мнением – здзекавацца з чужога меркавання; шутить над неудачами – смяяцца, жартаваць з няўдач; по причине занятости – з прычыны занятасці; не удалось из-за тебя – не ўдалося цераз цябе; прийти в пять часов, около пяти часов – прыйсці ў пяць гадзін, а пятай гадзіне, каля пяці гадзін,недзе а пятай гадзіне;

4) у рускай мове сустракаюцца беспрыназоўнікавыя словазлучэнні, якім ў беларускай мове адпавядаюць прыназоўнікавыя (або і прыназоўнікавыя і беспрыназоўнікавыя): рус. удивляться, дивиться погоде – бел. дзівіцца, здзівіцца, падзівіцца з надвор’я; топить, истопить, протопить печь – паліць, выпаліць, прапаліць у печы; болеть гриппом – хварэць на грып; назначить старостой – прызначыць старастай, за старасту; быть учителем – быць настаўнікам, за настаўніка; писать отцу – пісаць бацьку, да бацькі; любоваться красотой – любавацца прыгажосцю, на прыгажосць;

5) рускім прыназоўнікавым словазлучэнням могуць адпавядаць беларускія беспрыназоўнікавыя: рус. отречься от своего убеждения – бел. выракацца свайго пераканання; избавиться от неприятностей – пазбавіцца, пазбыцца непрыемнасцяў;

6) бываюць выпадкі стылістычнай дыферэнцыяцыі прыназоўнікаў: про (разм.), относительно (кн.), по поводу (кн.) – пра, адносна, па поваду (кн.).

І ў рускай і беларускай мовах маюцца прыназоўнікавыя і беспрыназоўнікавыя словазлучэнні з слабым кіраваннем. Гэта сувязь набліжаецца да прымыкання: рус. идти лесом, идти по лесу – бел. ісці лесам, ісці па лесе; выехать под вечер, выехать под самый вечер – выехаць пад вечар, выехаць пад самы вечар. Калі прыназоўнік ператвараецца ў прыстаўку, назіраецца прымыканне (прымыкае інфінітыў, прыслоўе, дзеепрыслоўе, адвербіялізаваныя словаформы і фразеалагізмы). Працэсы гэты ў рускай і беларускай мовах не заўсёды супадаюць: рус. по обе стороны дороги – бел. абапал, наабапал, паабапал дарогі; вскоре – у хуткім часе; в полдень – апоўдні; на рассвете – досвіткам; на исходе зимы, в начале весны, ранней весной – напрадвесні; каждую ночь – штоноч і інш.

Абедзве мовы маюць уласныя сінанімічныя рады словазлучэнняў з рознымі адносінамі, напрыклад,

– атрыбутыўнымі: рус. комната длиной два метра (в два метра) – бел. пакой даўжынёй два метры (даўжынёй на / у два метры);

– аб’ектнымі: забыть о друге, забыть про друга (разм.), забыть друга – забыць (ца) пра сябра, забыць (ца) на сябра, забыць сябра;

– прасторавымі: идти лесом, идти по лесу, идти через лес – ісці лесам, ісці па лесе, ісці праз лес;

– часавымі: встретиться в ту весну, втретиться той весной – сустрэцца тае вясны, сустрэцца ў тую вясну, сустрэцца той вясной;

– прычыннымі: освободить з-за болезни, освободить по болезни, освободить по причине болезни, освободить вследствие болезни, освободить ввиду болезни, освободить в связи с болезнью – вызваліць з-за хваробы, па хваробе, з прычыны хваробы, у сувязі з хваробай;

– мэтавымі: пойти за грибами, пойти по грибы (разм.) – пайсці па грыбы, пайсці ў грыбы і інш.

18. Паняцце функцыянальнага стылю. Класификацыя функцыянальных стыляу

Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
Мова чалавека з’яўляецца асноўным сродкам зносін, які можа здзяйсняцца ў дзвюх формах – вуснай і пісьмовай. Акрамя таго, калі разглядаць мову таго ці іншага народа (напрыклад, беларускага), то важна адзначыць, што любая нацыянальная мова ўяўляе сабою складаную структуру, паколькі ўключае некалькі падсістэм. У прыватнасці, у любой развітай мове можна вылучыць літаратурную і дыялектную формы яе існавання. Літаратурная мова – гістарычна складзеная, узорная форма нацыянальнай мовы. Літаратурная мова валодае багатым лексічным фондам, упарадкаванай граматычнай структурай і разгалінаванай сістэмай функцыянальных стыляў.
Адной з рысаў літаратурнай мовы з’яўляецца разгалінаваная сістэма функцыянальных стыляў.
Моўны стыль – гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць. Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі.
Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін. Напрыклад, функцыя афіцыйна-справавога стылю – дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю, а функцыя публіцыстычнага – уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача. Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны – у вуснай.
Кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў





sdamzavas.net - 2020 год. Все права принадлежат их авторам! В случае нарушение авторского права, обращайтесь по форме обратной связи...