Главная Обратная связь

Дисциплины:






XIII. Хвала Табе, Царыца міласэрнасці



Зноў прайшлі месяцы.

Ліхія пагудкі пра мяне даўно аціхлі; гараджане, відаць, сапраўды прымалі мяне за чужынца; яны мала зважалі на мяне, колькі я ні жыў эрэмітам з маім бацькам там угары пад дахам дома, далёкі ад зносінаў з імі.

Пераносячы ў сёння тыя часы, я проста паверыць не магу, што маё сталенне з хлопца ў мужчыну фактычна адбывалася толькі ўнутры нашых чатырсх сцен цалкам і наглуха адасоблена ад знешняга свету.

Пэўныя дэталі, як, напрыклад, тая акалічнасць, што я мусіў здабываць сабе недзе ў горадзе новую вопратку, абутак, бялізну і да таго падобнае, нарэшце абышлі мяне: мая ўнутраная адмерласць тады была такая глыбская, што будныя падзеі не адклаліся ў маёй свядомасці і не зрабілі абсалютна ніякага ўплыву.

Калі на раніцу пасля смерці бацькі я - як думалася, зноў упершыню -- выйшаў у горад, каб зрабіць патрэбныя падрыхтаванні да пахавання, я здзівіўся, як усё перамянілася: каваная рашотка зачыніла ўваход у мой сад; праз пруты я ўбачыў вялікі куст бузіны там, дзе я колісь пасадзіў чаранок, лаўка знікла зусім, а на яе месцы стаяла на высокім мармуровым пастаменце пазалочаная статуя Маці Божай, уся ў вянках і кветках.

Я ніяк не мог растлумачыць сабе прычыну гэтых пераменаў, але гэта кранула мяне як свяшчэнны цуд, што месца, дзе ляжала пахаваная Афелія, цяпер было ўганаравана статуяй Дзевы Марыі.

Сустрэўшы пазней капелана, я ледзь пазнаў яго, так, здалося, ён пастарэў. Мой бацька, яшчэ калі наведваў яго і кожнага разу перадаваў ад яго прывітанні, але асабіста я гадамі не сустракаў яго.

Ён таксама быў вельмі здзіўлены, убачыўшы мяне, паглядзеў з нейкім подзівам нават, не даючы сабе веры, што гэта я.

-- Гер барон прасіў мяне не прыходзіць у ягоны дом, -- патлумачыў ён мне, -- ён сказаў, што Вам нейкі час трэба пабыць сам-насам з сабою. Я вельмі паважаю яго не зусім зразумелае мне жаданне і выконваю яго.

Я здаўся сабе чалавекам, які пасля доўгай, доўгай адсутнасці вярнуўся ў горад, дзе нарадзіўся; -- я сустракаў дарослых людзей, якіх ведаў дзецьмі; перад мною былі сур’ёзныя твары, якія колісь красавалі маладымі ўсмешкамі; квітнеючыя дзяўчаткі парабіліся заклашчанымі сямейніцамі.

Не магу сказаць, што пачуццё ўнутранай скамянеласці мяне тады пакінула, проста нешта да яго дадалося, ну, можа, бадай, тоненькі налёт, але ён не дазваляў зноў глянуць на свет чалавечымі вачыма; я назваў гэта сабе павевам анімістычнай жыццёвай сілы, якая ад бацькі запаветам перадалася мне.

Капелан як бы інстынктыўна адчуўшы гэты ўплыў, неўзабаве праявіў вялікую сімпатыю да мяне і часта вечарамі заодзіў.

-- Заўсёды, калі я бываю паблізу Вас, -- казаў ён, -- мне здаецца, што перада мною сядзіць мсй стары сябар.



Пры нагодзе ён падрабязна распавядаў мне, што сталася ў горадзе за мінулыя гады.

Я зноў вяртаю ў рэальнасць такі адрэзак часу:

-- Ці ўспамінаеце Вы яшчэ, Хрыстофер, як Вы калісьці яшчэ хлапчушм, сказалі мне, быццам Вас спавядаў Белы Дамініканец? Спачатку я не паверыў і нават падумаў, ці не згуляла з Вамі жарту Ваша фантазія, бо тое, што Вы мне расказалі, зразумець было вышэй маіх сілаў. Я спярша вагаўся паміж паняверкай і дапушчэннем, што гаворка магла ісці пра выпадак д’ябальскага наслання альбо пра апантанасць - калі гэта Вам

гучыць лепш. А сёння, канечне, калі адбылося ўжо столькі ўсяго небывалага, для мяне існуе толькі адно тлумачэнне: наш горад і ўсе мы напярэдадні вялікага цуду!

-- Што ж тут такое здарылася? - спытаўся я, -- недзе з палавіну чалавечага жыцця я, як Вы ведаеце, быў адрэзаны ад свету.

Капелан заду маўся.

-- Самае лепшае, я закрану зараз апошнія падзеі; інакш я не ведаю, за што зачапіцца. Дык вось: пачалося з таго, што ўсё больш і больш людзей бажылася, быццам у час маладзіка яны на свае вочы бачылі нейкі цень, які паводле легенды павінен быў падаць ад царквы. Я, дзе мог і як мог пярэчыў тым пагалоскам, пакуль нарэшце сам - так, сам! - не стаўся сведкам факту. Але пойдзем далей; мяне заўсёды да глыбіні душы ўражвае, калі я пераходжу да гэтай тэмы. Карацей: я сам бачыў Дамініканца! Не патрабуйце ад мяне, каб я вам яго апісваў; што я перажыў, для мяне ўсё застаецца самым свяшчэнным, што магу толькі сабе ўявіць.

-- Ці лічыце Вы Дамініканца чалавекам з адмысловай сілай, альбо ж Вы мярку еце, прападобны, што ён - нешта накшталт з’яўлення духа?

Памарудзіўшы з адказам, капелан сказаў:

-- Шчыра прызнаўшыся: я не ведаю! Ён явіўся мне ў адзенні папы. Я падумаў - так, я амаль быў перакананы: гэта было светлае аблічча, скіраванае ў будучыню; перад мною была візія будучага вялікага папы, які будзе называцца FLOS FLORUM. Калі ласка, не распытвайцеся ў мяне далей! Пазней пайшлі гаворкі, быццам майстар - тачыльшчык Мучэлькнаўс з вялікай прыкрасці, што памерла ягоная дачка, даўся розумам. Я пачаў даследаваў справу і хацеў суцешыць яго: але ён суцешыў мяне. Неўзабаве я здагадаўся, што перад мною ўмілажалены юрод! А сёння мы добра ведаем, што ён -- цудадзей!

-- Майстар -тачыльшчык цудадзей?! - здзівіўся я.

-- А то ж хіба Вы не ведаеце, што наш гарадок мае ўсе шанцы зрабіцца месцам паломніцтва! - аж сумеўся капелан. - Чалавеча, вы што? -- праспалі ўвесь час, як той мніх з Гайстэрбаха ? Вы што, -- не бачылі там унізе ў садзе скульптуры Багамаці?

-- Я ведаю, бачыў, -- адказаў я, -- але якое дачыненне ён мае да гэтага? Я дагэтуль пакуль што не заўважаў там ніякіх паломнікаў!

-- А гэта таму,-- тлумачыць капелан, -- што тым часам стары Мучэлькнаўс вандруе па краіне і лечыць хворых ускладваннем рук. Людзі проста тлумяцца за ім; гэта ж таксама прычына, чаму горад сёння як вымерлы. Заўтра ён зноў прыйдзе на фэст Марыі.

-- А Вам ён ніколі не казаў, што наведвае спірытычныя сеансы? - асцярожна спытаўся я.

-- Ён быў спірытыстам толькі на самым пачатку, цяпер ён далёкі ад гэтага. Думаю, тады быў у яго пераходны этап. Што секта пашырылася так ненармальна, трэба, на жаль, прызнаць за факт. Я кажу ‘на жаль’; мушу так казаць, бо як жа паразумеліся вучэнні гэтых людзей з вучэннем царквы! З другога боку я пытаюся ў сябе: што лепш, навалач матэрыялізму, што чумою насунулася на чалавецтва, ці гэта фанатычнае вераванне, што вось раптам вырастае з самой зямлі і пагражае паглынуць усё чыста? Тут сапраўды стаіш паміж Сцылай і Харыбдай.

Капелан запытальна паглядзеў на мяне і, здавалася, чакаў адказу, але я маўчаў,- міжволі зноў падумаўшы пра галаву Медузы.

-- Аднойчы мяне паклікалі з парафіі, -- сказаў ён далей. - Стары Мучэлькнаўс блюзнерыць на вуліцах; ён разбудзіў мёртвага! - усхвалявана крычаць усе. Сталася вялікае дзіва. Праз горад рухаўся катафалк, і стары загадаў кучару спыніцца. ‘Здыміце труну!’ зычным голасам загадаў ён. Людзі як зачараваныя падпарадкаваліся без ніякага супраціву. Тады ён сам адчыніў века. У труне ляжаў труп калекі, якога вы добра ведаеце - яшчэ хлапчуком той з мыліцамі заўсёды бегаў перад вясельнымі паяздамі. Стары нахіліўся над ім і сказаў, як калісьці Ісус: ‘Устань і хадзі!’ – І... і.—капелан замілавана і зажэплена усхліпнуў, -- калека прачнуўся са смярстнага сну! Я тады спытаўся ў старога Мучэлькнаўса, як усё гэта там адбывалася. Вы павінны ведаць, Хрыстофер, што амаль немагчыма нешта вадабыць з яго; ён амаль бесперапынна ў стане замілавання, які з месяца ў месяц усё больш і больш паглыбляецца. А сёння ён увогуле больш не адказвае ні на якія пытанні.

Тады мне яшчэ ўдалося сёе- тое выведаць. ‘Мне з’явілася Багамаці, --сказаў ён, калі я спытаўся настойліва, -- яна паўстала з зямлі каля лаўкі ў садзе, дзе расце куст бузіны, конскага бэзу’. І калі я загаварыў з ім, каб ён расказаў мне, як выглядала святая, ён сказаў з нейкай дзіўна ціхаўмільнай усмешкай: ‘Чыста мая Афелія’-- ‘А як Вы даўмеліся раптам спыніць катафалк, дарагі Мучэлькнаўс?-- спытаўся я далей; -- Вам ці не сама Божая Маці загадала?’-- ‘Не, я ведаў, што калека толькі на блізір мёртвы.’-- ‘Як жа Вы маглі ведаць? Нават доктар не ведаў гэтага!’-- ‘А я вось ведаў, бо і я сам аднаго разу калісьці меўся быць пахаваны жыўцом’, -- быў дзіўны адказ старога. Я не мог уталкавацьь яму нелагічнасці яго тлумачэння. ‘Што чалавек перажыў сам на себе, тое пазнае ў іншых. Гэта была мілата, спасланая мне Дзевай Марыяй, што мяне ў дзяцінстве маім хацелі пахаваць жыўцом; інакш бы я не мог ведаць, што калека толькі здаваўся мёртвым’,-- паўтараў ён у самых рсзных варыянтах, але пры гэтым ні разу не ўдаючыся ў глыбінную сутнасць з’явы, калі я спрабаваў распытацца больш падрабязна; мы гутарылі як бы міма.

-- І што сталася далей з калекам? - спытаў я ў капелана. - Ён яшчэ жыве?

-- Не, і гэта дзіўна - смерць вылечыла яго яшчэ ў тую самую гадзіну. Ад ляманту натоўпу конь, які вёз катафалк, спалохаўся, панёс па рыначным пляцы, скінуў калеку на зямлю, і ў калясе паламалася вось.

Яшчэ шмат пра якія дзівосныя ацаленні майстра-тачыльшчыка паведаміў мне капелан; ён жвава расказаў, як вестка пра з’яўленне Маці Божай разышлася па ўсёй краіне, нягледзячы на кпіны так званых прасветленых, як узніклі пабожныя легенды і як куст бузіны ў садзе зрабіўся цэнтральным месцам усіх далейшых дзівосаў.

Сотні людзей, якія дакрануліся да яго, ацаліліся, тысячы, унутрана ўшчэрбленых, пакаянна навярнуліся ў веру.

Я слухаў, можна сказаць, напаўвуха; здавалася, быццам я бачыў праз лупу малюсенькія і разам з тым усемагутныя ўзаемапранікальныя рухальныя колы духоўных сусветных дзяў. Калека, у адну і тую самую гадзіну цудам пакліканы да жыцця і адразу ж пасля гэтага зноў перададзены смерці - ці мог быць больш яўны знак на тое, што тут была задзейнічана сляпая, сама скалечаная і тым не меней дзейсная нябачная сіла? І пасля словы майстра-тачыльшчыка! Знешне па-дзіцячы і нелагічна, а з унутранага гледзішча: прорва ў мудрасці. І якім жа дзівосна простым спосабам стары ўнікнуў хітрыкаў Медузы - светлякоў спірытызму: Афелія, ідэальны всбраз, да яксга ён быў прывязаны ўсёй сваёй душою, зрабіўся для яго міладайнай святой, часткай самога сябе, якая выйшаўшы з яго, акупае для яго тысячакротна ўсе прынесеныя ахвяры, творыць цуды, асвятляе яго, узвышае да неба і робіцца бачнай як бажаство! Душа як адкупленне самое сябе! Чысціня сэрца: правадніца да звышчалавечнасці -- носьбітка ўсякай гаючай сілы. І як духоўная прыліпальнасць перадаецца яго жывая і фсрмастваральная вера нават на нямыя стварэнні расліннага царства: бузіна дазваляе лячыць хворых. Але ў гэтым ёсць і пэўныя загадкі, разгадку якіх я магу толькі цьмяна падазраваць: чаму гэта якраз тое месца, дзе пакояцца косці Афеліі, адкуль бярэ сваё выйсце сіла, а не нейкае іншае? Чаму дрэва, якое я пасадзіў з унутраным пачуццём узбагаціць праз гэта свет жыцця, чаму менавіта яно выбрана стацца цэнтрам звышземных падзеяў? Што ператварэнне Афеліі ў Маці Божую павінна было адбывацца паводле таго самага магічна-заканамернага споабу, які калісьці падчас падобнага спірытычнага сеанса не выклікаў у мяне ніякага сумнення. Дзе ж застаецца смертаносны ўплыў галавы Медузы? - пытаўся я сам у сябе. Няўжо Сатана і Бог з

філасофскага гледзішча, як апошняя з усіх ісцін і парадоксаў - гэта адно і тое самае, разбуральнік і стваральнік?

-- Ці лічыце Вы з Вашага пункту гледжання, як каталіцкага духоўніка, магчымым, што чорт можа прымаць вобраз святой асобы, аж нават Ісуса альбо Марыі?

Нейкі момант капелан глядзеў на мяне як анямелы, пасля затуліў далонямі вушы і ўсклікнуў:

-- Перастаньце, Хрыстофер! Гэтае пытанне ўвёў у Вас дух Вашага бацькі. Пакіньце мне маю веру! Я занадта стары, каб пераносіць такія ўзрушэнні. У веры ў Боскасць цуду, які я бачыў і зразумеў, я хачу сваім часам спакойна памерці. Не, кажу я Вам, не і яшчэ раз не: чорт можа прымаць любыя вобразы - але перад вобразам Святой Дзевы і Сына Божага ён мусіць спыніцца!

Я ківаў і маўчаў; рот мой быў на замку. Як тады на ‘сеансе’, калі я ўнутрана слухаў пакеплівыя словы Медузы: ‘Скажы ім усё, што ты ведаеш!’. Так, патрэбен вялікі будучы правадыр, поўнапраўны валадар слова, які можа яго ўжываць, каб раскрыць ісціну, не забіваючы тых, што яе чуюць: інакш любая рэлігія застанецца толькі ўяўна мёртвай калекай, здаецца мне.

Рана раніцай разбудзілі мяне гукі званоў з вежаў, і я пачуў прыцішана-глухі спеў хору, ў якім гучала стрыманае ўзбуджэнне, яно набліжалася:

“Марыя, дабраславёная ты ў жанчынах!”

Нейкае вусцішнае бурчанне дайшло праз муры дома, быццам ажылі камяні і пачалі па-свойму ладзіцца пад спеў.

Раней гэта было брунжанне такарнага варштата, якое напаўняла пралёт - цяпер пакута працы пайшла спаць, і, як рэха, прачынаецца ў зямлі гімн Божай Маці, падумаў я сабе, спускаючыся па лесвіцы.

Я стаяў у браме дома, а міма мяне па вузкай вулачцы рухаўся, са старым Мучэлькнаўсам начале, з цэлай гарой кветак, цесны збой святочна апранутых людзей.

‘Святая Марыя, маліся за нас! ’

‘Марыя, дабраславёная ты ў жанчынах!’

Стары ішоў босы, без шапкі, яго вопратка, вопратка вандроўнага мніха, колісь белая, а цяпер заношаная, залатаная, яго хада няўпэўненая і вослепная, як у старца.

Яго позірк слізгануў па мне, не нейкую секунду затрымаўся на маім твары, але ні следу таго, што пазнаў альбо ўспомніў, прачытаць на ім было намагчыма; ягоныя зрэнкі стаялі паралельна, быццам ён глядзеў праз мяне і праз муры у нейкі іншы свет.

Ён ішоў павольнай ступою, больш цягнучы ногі, так мне здалося, нейкай нябачнай сілай, быццам па сваім імпульсе, да жалезнай рашоткі, якая абымала сад, адчыніў яе і скіраваў да статуі Марыі.

Я змяшаўся з натоўпам, які на пачцівай адлегласці нясмела і марудліва напіраў ззаду яго і спыніўся перад рашоткай. Спеў цішэў і цішэў, але ў ім увесь час хвіліна ў хвіліну нарастаў неспакой. Неўзабаве гэта ўжо было бясслоўнае вібраванне гукаў; неапісальная напружанасць завісла ў паветры.

Я падняўся на выступ мура, адкуль мог бачыць усё дакладна.

Стары доўга нерухома стаяў перад статуяй. Вусцішная карціна; у мяне было дзіўнае адчуванне: хто з іх абаіх ажыве першы! Нейкі тупы страх, падобны на той колішні на спірытычным “сеансе”, ахапіў мяне, і зноў пачуў я голас Афеліі ў маім сэрцы: ‘Будзь асцярожны!’

Адразу пасля гэтага я ўбачыў, што белая барада старога дрыготка варушыцца, і па трымценні вуснаў я здагадаўся, што ён гаварыў са статуяй. У натоўпе за мною раптам, як па знаку, настала мёртвая цішыня, аціх і ледзь разборлівы спеў за мною.

Адзіны шум, які застаўся, быў толькі ціхі, рытмічны, шмат разоў паўтораны перазвон.

Я шукаў вачыма месца, адкуль ішоў той перазвон: баязліва ўнурыўшыся ў нішы мура, быццам хаваючыся ад вачэй майстра-тачыльшчыка, там, адной рукой прыкрываючы частку твару, другую, з кубкам для ахвяраванняў, выцягнуўшы ўбок, стаяў тоўсты стары чалавек, на голым чэрапе лаўровы вяночак. Побач з ім у чорным шаўковым адзенні, нафарбаваная амаль да непазнавальнасці стаяла фраў Аглая.

Нос алкаголіка, бясформны і шызы, вочы за апухлымі павекамі ледзь бачныя - ніякага сумнення: гэта быў актор Парыс. Ён збіраў грошы з багамольцаў-пілігрымаў, а фраў Мучэлькнаўс дапамагала яму ў гэтым; я бачыў, як яна час ад часу хуценька кланялася, нясмела пазіраючы на мужа, быццам баялася трапіць яму на вочы, і шаптала нешта людзям, якія пасля гэтага механічна хапаліся за кішэні, не адводзячы вачэй ад выявы Маці Божай, і кідалі ў бляшанку манеты.

Я з агідай адвярнуўся.

‘Яна варушыцца! Яна гаворыць! Святая Марыя, маліся за нас! Яна гаворыць з ім! Во! Во! Яна схіляе галаву! -- прабегла раптам па натоўпе хрыпатае, ледзь разборлівае, як бы здушанае жудасцю мармытанне, з вуснаў у вусны. -- Во! Во! Цяпер зноў!’

Я падумаў, кожнае імгненне павінен вырвацца адзіны, пранізлівы крык з сотняў жывых вуснаў і разадраць страшную напружанасць, але ўсе стаялі як паралізаваныя; толькі там-сям чулася асобнае вар’яцкае лепятанне: ‘маліся за нас’! Я баяўся, што вссь- вссь выбухне гвалт, гармідар; замест гэтага натоўп толькі ўнурыўся, апусціў галовы. Хацеў укленчыць, але людзі стаялі вельмі сціснута, што на калені не стаць. Многія заплюшчылі вочы, памлелі, але і яны не маглі апусціцца, яны былі як бы ўбітымі клінамі; сваімі бледнымі тварамі яны нагадвалі трупы, якія, стоячы паміж жывых, чакалі цуду, які б іх разбудзіў. Атмасфера зрабілася такой магнетычна задушлівай, што я ўспрымаў удыханне паветра як удушэнне нябачнымі рукамі.

Усё маё цела раптам закалыхалася, затрэслася, быцам плоць хацела аддзяліцца ад касцей; каб не зваліцца з выступу мура, я ўчапіўся за апонны карніз. Стары гаварыў, вельмі хуценька перабіраючы губамі; я мог гэта выразна бачыць; яго схуднелы твар свяціўся як у юнацкім румянцы, залітым прамянямі ранішняга сонца. Пасля ён раптам зноў замкнуўся ў сабе, быццам паддаўшыся нейкаму закліку, з раззяўленым ротам напружана прыслухоўваўся, упіўшыся вачамі ў статую, ківаў, прасвятлелы, хуценька даваў ціхі адказ, зноў прыслухоўваўся і часам радасна ўскідваў рукі.

Кожны раз, падаючыся тварам наперад і слухаючы, па натоўпе пракочваўся шэпт, больш хрыпенне, чым шэпт. ‘Во! Во! Яна варушыцца. Во! Цяпер! Яна кіўнула!’, -- але ніхто не прадзіраўся наперад, бадай нават, людзі падаваліся назад, як ад моцнага парыву ветру.

Я фіксаваў міміку старога як толькі мог вастрэй: хацеў чытаць з ягоных вуснаў, што ён казаў. Я ўпотай сабе думаў - не ведаў чаму, -- што ці тое чуў, ці тое ўгадваў імя Афеліі. Але кожнага разу толькі пасля доўгіх неразборлівых сказаў ягоныя губы фармавалі нібыта слова “Марыя”.

Во! Мяне як маланкай працяло: статуя з усмешкай схіліла галаву.

І не толькі яна адна, але і яе цень на светлым пяску паўтарыў той рух!

Дарма я казаў сабе: гэта памылка ўспрыняцця, рухі старога ў маіх вачах міжволі перанесліся на выяву, абудзілі ілюзію таго, што нібыта статуя ажыла.

Я адвёў позірк, цвёрда рашыўшы, трымаць пад кантролем сваю ясную свядомасць, зноў глянуў туды: статуя гаварыла! Схіліўшыся да старога! Ніякага сумневу больш!

‘Будзь асцярожны!’ -- толку з таго, што я з усёй маёй сілай прыслухаўся да ўспомненай унутранай перасцярогі! Што толку з таго, што выразна пачуў сэрцам: бясформнае, мне так бясконца дарагое Нешта, пра якое я ведаю: гэта дыбіцца заўсёды ахоўная блізкасць маёй горача каханай, хоча адважыцца на крайнасць і адваяваць сабе форму, каб распасцёршы рукі выступіць мне на абарону! Магнетычнае віраванне, мацнейшае за маю волю, пачало абдымаць мяне: усё, што з рэлігійнасці і пабожнасці ў маленстве ўвайшло ў мяне і ва ўспачынненую кроў і заставалася як бы мёртвым, тут раптам вызвалілася, клетка за клеткай; духоўная бура ў целе пачала малаціць у каленныя чашачкі: ‘Я хачу, каб ты ўкленчыў і маліўся мне!’

‘Гэта галава Медузы, --сказаў я сабе, адначасова адчуўшы, што ўсякая рассудлівасць тут рассыпалася. І ўхапіўся за апошні сродак:-- ‘Не супраціўляйцеся злу!’ Я больші не супраціўляўся, даўся апусціцца ў прорву поўнай бязвольнасці. І быў у гэтую хвіліну такі слабы, што слабасці аддалося і маё цела; рукі мае расціснуліся, і я ўпаў на галовы і плечы натоўпу.

Як пасля гэтага я трапіў у браму майго дома, больш не памятаю. Падрабязнасці асобных падзеяў такога роду часта саслізгваюць з магчымасці іх правільнага успрыняцця альбо праходзяць наскрозь без следу ў памяці.

Я мусіў, як той слімак, выпаўзаць па галовах паломнікаў! Я толькі ведаю, што ўрэшце я апынуўся ўціснуты ў нішу брамы і не мог варухнуцца - ні наперад, ні назад, і не мог бачыць статуі і тым больш чараў яе ўплыву: магнетычны паток натоўпу прайшоў міма мяне.

-- Да кірхі! - даляцеў крык з саду, і мне здалося, што я пазнаў голас старога: -- Да кірхі!

-- Да кірхі! Да кірхі! - перадавалася з вуснаў на вусны. - Да кірхі! Марыя загадала! - і перайшло гэта ў шматгалосы збаўленчы крык, які разарваў напружанне.

Дарога ачысцілася; крок за крокам, павольна, як нейкі казачны тысячаногі звер, які вызваляе галаву з пятлі, натоўп павалокся назад з пралёту.

Апошнія паломнікі абступілі старога і ціснуліся міма мяне, рвалі на ім вопратку, пакуль ён не застаўся амаль зусім голы, цалавалі тыя шматкі, хавалі іх як рэліквіі.

Калі стала зусім бязлюдна, я пайшоў пралётам па растаптаных кветках да бузіны.

-- Ці нельга мне зноў з табою пабачыцца, Афелія ? Хоць бы яшчэ адзін раз! - маліў я сэрцам сваім. . - Хоць бы адзін разок пабачыць мне твой тварык!

Хваля паветра данесла з горада:

-- Хвала Табе, Царыца міласэрнасці!

Я міжвольна падняў галаву.

Святло неверагоднай яркасці заліло статую перад мною.

Малюпасенькую часцінку імгнення, так мала, што адзін удар сэрца мог бы мне здацца за цэлае жыццё чалавека, статуя ператварылася ў Афелію і ўсміхнулася мне, пасля зноў залаты твар выявы Марыі заблішчаў на сонцы застыла і нерухома.

Я кінуў позірк у вечную рэальнасць, якая для смяротнага ёсць толькі пустым, незр азумелым словам.

 





sdamzavas.net - 2021 год. Все права принадлежат их авторам! В случае нарушение авторского права, обращайтесь по форме обратной связи...